PL EN

Як запрагаць каня?

Ніва № 27-2010

У якім узросце маладыя хлопцы пачыналі працаваць у полі з канём? — гэтага магла даведацца мужчынская часць ХХІV Сустрэч „Зоркі”. Маладых рэдактараў наведалі Сяргей Целушэцкі з Новага Ляўкова і Эрык. А хто гэта Эрык? — гэта дваццацігадовы конь спадара Целушэцкага. Наш госць крок за крокам паказаў ды растлумачыў як запрагаць і распрагаць каня. Даведаліся мы як называюцца прылады, якіх ужываецца, калі конь цягне воз.

— Гэта гнойніца, гэта падагоннік, а гэта аглоблі, — паказваў нам спадар Целушэцкі. Аказваецца, што запрэгчы каня не так зноў і лёгка. Наш госць навучыўся ад свайго старэйшага брата, у чатырнаццаць гадоў. Як растлумачыў Сяргей Целушэцкі, калісь ужо маладыя хлопцы мусілі цяжка працаваць з канём: баранавалі, аралі, выворвалі бульбу, прыворвалі пад збожжа. Апрача гэтага вадзілі коней на пашу.

— Эрык гэта вельмі спакойны конь, — сказаў наш госць. — Мае ўжо свае гады! Яго назвалі мае ўнукі. Але праца з канём не заўсёды бяспечная. Здараецца, што конь спалохаецца і бяжыць вельмі хутка. Тады немагчыма яго затрымаць. Можна нават зляцець з воза! Якраз гэтае здарылася дзядзьку Сяргею, аднак — ніколі з Эрыкам!

Сустрэча з гаспадаром Целушэцкім і курсы запрагання каня закончыліся катаннем на возе.

„Пружына”, аўтары: Лукаш Філіпюк, ІV клас ПШ № 3 у Бельску- Падляшскім, Грышка Зінкевіч, ІV клас ПШ № 3 у БельскуПадляшскім, Якуб Ваўрусевіч, ІV клас ПШ № 3 у Бельску Падляшскім, Пятро Аўксенцюк, І клас Бегімназіі ў Гайнаўцы.