PL EN

Вялікі бізнесмен займаецца земляробствам!

Лукаш Зіневіч, Уля Беразавец

Ніва № 35-2010

Калі мы сустрэліся са спадаром Барысам Казлоўскім, мы не ведалі што атрымаецца такая размова. Ён вярнуў нас у часы, калі жылі ягоныя бацькі і дзяды. Мы даведаліся аб прыладах, якімі людзі карысталіся адносна нядаўна, а сёння мы думаем пра іх як пра помнікі мінуўшчыны. Сучасны свет моцна памяняўся.

— Калісь чалавек усё жыццё трымаўся адной працы, — кажа пан Барыс, — а сёння пабудзе тры месяцы на адным месцы і мяняе работу. Часам вялікі бізнесмен кідае працу, уцякае з горада і пачынае займацца земляробствам. У наш час ужо не так важна, якая ў цябе адукацыя, але якое тваё стаўленне да працы. Каб здабыць добрую прафесію, не хопіць закончыць добрую школу. Трэба яшчэ быць цікавым свету і гатовым на эксперыменты ды прагнуць чагосьці новага ў сваім жыцці.

Спадар Казлоўскі вельмі мудры чалавек. Дзякуючы яму, мы зразумелі, што большасць жыццёвых няўдач — вынік падсвядомасці. Атрымліваецца так, як падумаеш, таму мусім памятаць, каб заўсёды гаварыць сабе што будзе добра!

„Цікаўнасць”, Лукаш Зіневіч, ІІІ клас Гімназіі ў Гарадку,
Уля Беразавец, І клас Гімназіі ў Нарве