PL EN

Віктарына пра Міру Лукшу

Лукаш ЗІНЕВІЧ

Ніва № 33-2010

1. Які загаловак самай апошняй кніжкі гэтай паэтэсы?
а) „Жырнятка дзіцятка”
б) „Жывінкі з глыбінкі”
в) „Жывоцік коціка”

2. З якой фірмы Міра Лукша купляе ваду?
а) Жывец Здруй
б) Прымавэра
в) Цісавянка

3. Які колер валасоў у Міры Лукшы?
а) залаты блёнд
б) чорная смала
в) сакавітая маліна

4. З якім звяром яна сябе атаясамляе?
а) сабакам
б) катом
в) мядзведзем

5. Якая, апрача паэзіі, у яе яшчэ пасія?
а) мода
б) фатаграфія
в) гісторыя Беларусі

6. Які псеўданім яна мае ў „Ніве”
а) Барбара Ляўкоўская
б) Агата Арлянская
в) Агнешка Ласінская

7. У якой іншай газеце яна працавала перад „Нівай”?
а) „Кур’ер Падляшскі”
б) „Магія і ты”
в) Дзённік „Верабей”

8. Міра Лукша кажа: я не забіваю звяроў! Якіх звяроў не датычыць гэты прынцып?
а) катоў
б) камароў
в) вужоў

„Цікаўнасць”, Лукаш Зіневіч,
ІІІ клас гімназіі ў Гарадку