PL EN

Віктарына: Босыя ступні!

Магдалена ПАНАСЮК

Ніва № 30-2010

Ці трэба хадзіць басанож? Не, гэта адсталасць! — думала я заўсёды. У хаце, у школе, на панадворку — заўсёды ў ботах.

Аднак калі я пабачыла фатографа Андрэя Лянкевіча, які адразу пасля прыезду на Сустрэчы „Зоркі”, скінуў боты і на панадворку пачаў хадзіць басанож, мне захацелася праверыць як гэта ёсць.

Калі я ступіла голым ступаком на мокрую траву, мне зрабілася так добра! Я хадзіла без ботаў аж да вечара. Пасля я падумала, каб праверыць, што людзі думаюць пра падобныя выбары. Ці ім больш даспадобы хадзіць басанож ці ў ботах?!

„Пружына”, Магдалена Панасюк,
ІІ клас Белгімназіі ў Гайнаўцы.