PL EN

У таямніцы перад кадрамі!

ЗОРКА

Ніва № 32-2010

На Сустрэчах „Зоркі” мы прачыталі народную быль Пра наймалодшага брата. Казку запісаў журналіст „Нівы” Мікола Гайдук ад сялян з-пад Белавежскай пушчы. Гэта вядомая еўрапейская казка Шкляная гара. Паводле еўрапейскай версіі трох сыноў ідзе па жывую ваду для хворай маці. Па дарозе іх сустракаюць перашкоды, якіх не адолеюць найстарэйшы і сярэдні сыны. На вяршыну шклянай гары дабярэцца адно наймалодшы сын, у якога добрае сэрца. Ён прынясе жывую ваду і дапаможа хворай маці (а таксама сваім братам).

У пушчанскім варыянце, дзея казкі адбываецца на хутары ля Белавежскай пушчы. Трох сыноў выпраўляецца да жывой крыніцы, дзесь у глыбі пушчы (ці не ў Крыначку?). Дапамагае ім старая знахарка. Іх дарога — не шкляная гара, а цёмны лес з жахамі і спакушэннямі, якую пераадолее адзін наймалодшы сын. Яму дапамогуць лясныя звяркі і прырода. Хлопец прынясе жывую ваду для паміраючай маці і дапаможа сваіх братам, якіх злыя сілы заменяць у камяніскі.

На працягу тыдня сустрэчнікі размаўлялі пра модную ролю гандлёвых галерэй у жыцці сучаснага школьніка. Гандлёвыя галерэі — любімае месца не толькі для школьных экскурсій з правінцыі. Гэта таксама месца прагулаў. Ад рання да вечара можам там сустрэць групы школьных уцекачоў ды ўсякіх аматараў прыгод. На колькі з’ява жывая, сведчаць сучасныя легенды-жахалкі. Адна з іх распавядае пра групу зладзеяў людскіх органаў, якія бушуюць у галерэях і вабяць там бадзяжных дзетак і хуліганаў. Спачатку іх вабяць усякімі фінціклюшкамі, а пасля цягнуць у цёмны кут, каб там выразаць ім ныркі ды прадаць з прыбыткам, каб мець грошы на модныя пакупкі...

Каб аднесціся да з’явы, нашы сустрэчнікі, у таямніцы перад кадрамі, напісалі, паставілі і сыгралі спектакль Пра наймалодшага брата. Аўтар сцэнарыя спалучыў учарашня-сялянскія і сучаснагарадскія міфы, ды аднёсся да тых навук дарослых, якія не заўсёды прыкмячаюць добры бок пабыўкі ў гандлёвай галерэі!

ЗОРКА