PL EN

У дарозе слухаю птушак, а ў хаце — Бетховена!

Дарка ВАПА

Ніва № 30-2010

Рэдакцыя „Прыжына”: - Адкуль у Вас зацікаўленне дарогай?

Аляксандр Вярбіцкі: — Калі я іду, люблю слухаць як спяваюць птушкі, люблю глядзець, што адбываецца пры дарозе. І нават калі нічога не дзеецца, штосьці там аднак дзеецца.

— Якую дарогу Вы найбольш запамяталі? Ці былі страшныя моманты, Вы згубіліся або хтосьці паганіў з касою?

— Не, адна перашкода — злосныя сабакі. Часам такі не пусціць на панадворак, або бяжыць следам і брэша...

— Вы ўвесь час ходзіце на сваіх нагах. Што робіце, калі пойдзе вялікі дождж?

— Перад кожным падарожжам я гляджу прагноз надвор’я. Калі нечакана ў дарозе заспее мяне бура, я хаваюся пад нейкую страху. Часам перачакаю яе ля клуні, або на прыпынку. Парасона з сабой не бяру, для пешахода ён не надта падыходзіць.

— Якія боты найлепшыя ў дарозе?

— Звычайна апранаю т.зв. „траперы”. У сандалях не вельмі выгадна, таму што ўсярэдзіну можа насыпацца пясок, каменьчыкі.

— Мы ведаем, што Вы абышлі амаль усе нашы вёскі. Ці раней, калі збіраецеся ў дарогу, чытаеце інфармацыю пра гісторыю гэтых мясцін?

— Не, бо калі ўпісаць нейкую назву ў інтэрнэт, там выскачаць агульныя інфармацыі, якія ўсе ведаюць. Я патрабую ведаць штосьці больш.

— А цяпер прыватнае пытанне аб Вашай сям’і. На якой мове вы размаўляеце са сваімі дзяцьмі?

— Размаўляю ўсяляк, на польскай мове і, пераважна, на дыялекце, так як гавораць у Ляўкове.

— А ці ў дарозе слухаеце музыку, калі так, дык якую?

— У дарозе слухаю птушак, а ў хаце — Бетховена.

— Які быў найдаўжэйшы адрэзак Вашай рэпарцёрскай пешай вандроўкі?

— Дзесь за трыццаць кіламетраў.

— Мы ведаем, што па прафесіі Вы кібернетык. Гэтай прафесіяй Вы займаліся даўно да таго, як не было яшчэ камп’ютараў. Адкуль такія зацікаўленні ў чалавека з пушчанскай вёскі?

— Я закончыў інфарматычны факультэт у вайсковай школе. Кібернетыка мне вельмі спадабалася. Пасля таго, калі я выйшаў на пенсію, я прыйшоў у „Ніву” працаваць інфарматыкам.

— Ці Вам падабалася працаваць у войску?

— Пайшоў у вайсковую школу, каб падмацавацца фінансава. У той час, калі я пачынаў вучобу, людзі на вёсцы жылі бедна, ды я сам не хацеў абцяжарваць сваёй навукай бацькоў.

— Вы кібернетык, фельетаніст, рэпартажыст, карэктар. Якая праца ў „Ніве” вам найбольш даспадобы?

— У „Ніве” мне ўсё падабаецца. У рэдакцыі вельмі прыемная атмасфера, сардэчныя людзі. Калі я ў вандроўцы, я вельмі сумую за „Нівай”. Цяпер таксама думаю: а што там адбываецца?

— Дзякуем за размову!

— Я таксама дзякую!

„Пружына”, апрацавала Дарка Вапа,
VІ клас ПШ № 4 у Беластоку