PL EN

У Беларусі бываю вельмі часта!

Ніва № 31-2010

З Міхалінай Герасімюк — фатографам, дызайнерам і журналістам на Сустрэчах „Зоркі”, вучаніцай Гайнаўскай беларускай гімназіі размаўляюць сустрачанскія хлопцы Аляксандр, Пятро і Куба (А-П-К).

А-П-К: — Адкуль Твае бацькі?

Міхаліна: — Мая мама родам з Беларусі. Яна нарадзілася ў Брэсце. А мой бацька родам з Чахоў-Арлянскіх, што на Беласточчыне.

— Як часта бываеш у Беларусі?

— У Беларусі я бываю вельмі часта. У мяне там бабуля. Я езджу да яе на канікулы і ўсякія святы.

— Дзе ў Цябе лепшыя сябры?

— Я не ведаю ці можна так нармальна параўноўваць. У мяне тут добрыя сябры, і там добрыя сябры. І з аднымі, і з другімі можна нармальна паразмаўляць.

— Чым адрозніваюцца людзі ў Польшчы і ў Беларусі?

— Мы жывем на Падляшшы, дзе беларуская меншасць складае большасць. У спосабе быцця людзі вельмі падобныя: усе рана падымаюцца, снедаюць, працуюць. Мне цяжка назваць розніцы.

— Дзе жывуць Твае дзяды?

— Дзед жыве ў Чахах-Арлянскіх, а бабуля — у Высокім каля Брэста.

— Якая бабуля лепш гатуе?

— Я не ведала сваёй бабулі, якая жыла ў Польшчы. Я ведаю толькі, што бабуля Тамара, мама маёй мамы, гатуе вельмі смачна.

Гутарылі Аляксандр Адзіевіч, V клас ПШ у Орлі;
Пётр Аўксенціюк, І клас Белгімназіі ў Гайнаўцы,
Куба Ваўрусевіч, ІV клас ПШ № 3 у Бельску-Падляшскім.