PL EN

Сяброўства бабулі і дзікай козачкі!

Патрыцыя Ігнацюк

Ніва № 31-2010

Аднойчы, калі мы пайшлі да спадарыні Яўгеніі Казлоўскай, мы пачулі гісторыю пра казулю, сабаку і ката, якія спалі ў адной кучцы.

Маленькую казулю знайшоў гаспадар. Калі ён касіў траву, пабачыў звярка. „Дзе яе мама? — падумаў ён. — Ці не злякалася яна трактара і не ўцякла ў лес?”

Чалавек пашкадаваў напалоханага звярка і забраў яго дахаты. Козачку напаілі малаком, палажылі ў пакет і назвалі Басяй. Калі яна падрасла, вельмі пасябравала з гаспадыняй. Бася заўсёды хадзіла з бабуляй, ела хлеб з яе рук, прыходзіла ўначы, калі прагаладася. Няраз бабка бачыла як козачка гуляе з сабакам і катом. Калі звяры набегаліся, клаліся разам спаць і адпачывалі. Аднойчы Бася ўцякла з панадворка. Козачкі не было тры месяцы. Людзі бачылі як хадзіла яна па вуліцы і нікога не баялася. Пасля Бася прыбегла на луг, дзе пасвіліся бабуліны каровы. Калі гаспадыня пайшла па кароў і пабачыла сваю Басю, вельмі ўцешылася. Яны ўчатырох вярнуліся на панадворак і зноў жылі разам ды сябравалі. Але дзікага звярка цягнула ў лес. Аднойчы Бася выбегла з панадворка і... ужо не вярнулася.

„Цікаўнасць”, Патрыцыя Ігнацюк,
V клас ПШ у Аўгустове