PL EN

Сапраўдная бабуля

Магдалена ПАНАСЮК

Ніва № 32-2010

Калі вы думаеце, што кожная бабуля з вёскі гэта адсталая жанчына, якая не ведае, што дзеецца ў свеце, вы памыляецеся.

Да нас завітала бабуля, якая выглядала як простая вясковая жанчына. Яна прыйшла расказваць казкі. Выглядала звычайна: хустка, спадніца, шведрык. Казкі таксама былі пра жыццё. Бабуля сказала яшчэ, што любіць слухаць Радыё Рацыя. Бабулька і радыё? Цікава, цікава... Я падумала, што тут нешта асаблівае.

На другі дзень я хадзіла па панадворку і праз акно пабачыла знаёмую бабулю. Я прысела, каб ёй прыглянуцца і паназіраць. І калі пабачыла чым яна займаецца, я думала, што не стрываю і лопну ад смеху! Бабуля стаяла перад люстрам і пераапраналася. Зняла сваю кофтачку і адзела кашульку з надпісам „Радыё Рацыя”, на галаву надзела кепку таксама з лагатыпам гэтай радыёстанцыі. Уключыла радыёпрыёмнік і пачала мясіць хлеб. Яна мясіла цеста ў рытм музыкі. Я так глядзела на яе і заўважыла, што мае рукі самі пачалі танчыць, а пасля і ўсё танчыла...

Бачыце, бываюць на свеце розныя бабулі, але такія як гэтая здараюцца толькі часам. Таму трэба нам імі цікавіцца і слухаць, а не смяяцца!

„Пружына”, Магдалена Панасюк,
ІІ клас Белгімназіі ў Гайнаўцы.