PL EN

Пра наймалодшага брата

Наталля КАНДРАЦЮК-СВЯРУБСКАЯ

Ніва № 32-2010

Выступаюць: Маці, Дзіця І, Дзіця ІІ, Міколка (Дзіця ІІІ), Жанчына, Дзяўчынка

Дзея І
(Маці і дзеці бадзяюцца па гандлёвай галерэі, ходзяць па крамах, аглядаюць кібертэхніку, музычныя інструменты, вопратку і крамы з усякімі фінціклюшкамі).
Дзіця І: — Мама купі мне гэты фотаапарат! Я такога яшчэ не маю!
Дзіця ІІ: — А мне гармонік. Той, што ў мяне ёсць, ужо надаеў!
Маці: — Дзеці, але ў мяне няма столькі грошай.
Дзіця І: (фанабэрыста падскоквае) — Купі! Купі! У тваім партаманеце поўна грошай.
Маці: — Дзеці, у мяне сапраўды ўжо няма грошай. Можа зробім пакупкі ў іншы раз...
Дзіця ІІ: (злосна) — Ты заўсёды так кажаш, калі цябе пра нешта папросіш!
Маці: — Ну добра! Куплю вам усё, што хочаце. (Жанчына звяртаецца да Дзіцяці ІІІ) — А ты, Міколка, нічога не патрабуеш?
Міколка: — Не, калі ў цябе няма грошай, я не буду выдумваць нейкіх цацак. А можа дапамагчы табе несці пакеты з пакупкамі?
Маці: — Добра! Мне вельмі баляць рукі. Чакайце, дзеці. Я схаджу па фотаапарат і гармонік, а вы пачакайце мяне ў гэтым месцы, ля выхаду. (Маці пакідае дзяцей і адыходзіць).
Міколка: — Не маеце сораму прасіць у мамы, каб купляла для вас такія дарагія рэчы?!
Дзіця І: — Не будзь такі разумны і ветлівы, малы! Ты пэўна і сам марыш пра такія пакупкі?
Дзіця ІІ: — Наша маці заўсёды мае грошы, яна нас проста падманвае. (Смех!)

Дзея ІІ
(Маці вяртаецца з падарункамі. Дзеці вырываюць іх з рук і без слова падзякі разбягаюцца па галерэі, каб пагуляць).
Маці: — Людзі, дапамажыце! Мая нага! Я не магу ісці. (Яна са стогнам падае на зямлю). Міколка: — Мамачка! Што з табой? (Прыбягаюць Дзіця І і Дзіця ІІ).
Дзіця ІІ: — Жыве? (Падходзіць бліжэй да ляжачай). — О, не, яна страціла прытомнасць!
Міколка: — Людзі! Людзі! Дапамажыце!
Дзіця І: — Сціхні, малы, а то нейкія знаёмыя яшчэ нас пабачаць. Смяяцца будуць! Ці ты не кеміш, што мы ў галерэі?!
(На сцэну ўваходзіць Жанчына).
Жанчына: — Што тут здарылася? Якая ў вас бяда? Ах! Выпадак. Гэта ваша маці? Што з яе нагой?
Дзіця ІІ: — Не ведаем. Але можа вы нам у нейкі спосаб дапаможаце?
Жанчына: — Ведаю! Нехта з вас пойдзе ў аптэку, яна ў канцы гандлёвага цэнтра, і купіць мазь. Думаю, гэта злагодзіць боль.
Дзіця І: — Я пайду ў аптэку! (Выбягае і доўга не вяртаецца; Дзіця ІІ бярэ гармомік і іграе супакойлівую калыханку).
Жанчына: — Чаму ваша сястра не вяртаецца? Дзесьці застрагла? Ці нешта дрэннае з ёй здарылася?
Дзіця ІІ: — Цікава? Што такое магло з ёй здарыцца ў гандлёвай галерэі.
Жанчына: (вымае мабілку і з некім размаўляе, пасля звяртаецца да дзяцей). — У мяне дрэнныя весткі. Ваша сястра далучылася да групы лянсэраў, якія раней абрабавалі адну краму. Яна добра гуляе. Здаецца, нельга на яе спадзявацца.
Дзіця ІІ: — Дык цяпер я пайду ў аптэку.
Жанчына: — Толькі хуценька. У нас няма часу, можа здарыцца найгоршае!
(Дзіця ІІ бяжыць і доўга не вяртаецца. Жанчына выклікае Дзяўчынку на роліках і пытае ў яе). — Не бачыла ты такога хлопца з новым акардэонам? Пайшоў у аптэку і прапаў як камень у ваду?!
Дзяўчынка: — На жаль, бачыла! Некалькі хвілін таму ён сустрэўся са зладзеямі людскіх органаў. Ён пайшоў з імі ў дарогу шукаць новых ахвяр, каб вырэзваць ім ныркі!
Жанчына: — Гэта гучыць кашмарна! (Звяртаецца да Міколкі). Цяпер усё залежыць ад цябе! Бяжы ў аптэку і не звяртай увагі на ўсякія зачэпкі. Будзем тут цябе чакаць.
(Хлапец ідзе ў аптэку адважным крокам і не звяртае ўвагі на крыкі з-за сцэны: — Хадзі з намі! Хадзі з намі!)
Міколка: — Не! Не! Не! Я не пайду з вамі!

Дзея ІІІ
(Міколка знаходзіць аптэку і набывае патрэбнае лякарства. Спешна вяртаецца да хворай маці, шмаруе ёй нагу; тая падымаецца на ногі і здзіўленым голасам прамаўляе).
Маці: — Я не ведаю што тут дзеялася?
Міколка: — Нічога страшнага! Усё добра! Не хвалюйся. Адпачывай, мамачка!
(Прыбягаюць Дзіця І і Дзіця ІІ і тады голас бярэ Жанчына, якая звяртаецца да Міколкі).
Жанчына: — Ты адзін выказаўся сілай волі і выканаў задачу. За гэта ў мяне для цябе спецыяльны падарак.
Дзіця І і Дзіця ІІ: — Які? Які? Мы таксама яго атрымаем?
Жанчына: — Калі ваш брат на гэта дазволіць.
Міколка: — Добра, спачатку паабяцайце, што станеце лепшымі!
Дзіця ІІ: — Мы абаявзкова будзем лепшымі! (Смяецца).
Жанчына: — Я не ўпэўненая, што гэтая ўзнагарода дапаможа вам у перамене дрэнных звычак, але варта паспрабаваць! Напрыклад, ад заўтра (Смяецца). Я з’яўляюся ўласніцай гэтага цэнтра і ў якасці ўзнагароды прапаную для Міколкі пакупкі ў самай папулярнай краме нашай галерэі „Бэта”.
Дзіця І: — Супер! Ідзем за пакупкамі!
Дзіця ІІ: — Так! Так! Так!
(Дзіця І і Дзіця ІІ апярэджваюць іншых, Міколка пад руку ідзе з маці і дапамагае ёй несці пакеты з ранейшымі пакупкамі).
Жанчына: — Як бачыце, праблемы не мянюцца, а людзі, якія бадзяюцца па гандлёвых галерэях, зусім падобныя на тых з Белавежскай пушчы!

«Цікаўнасць», Наталля Кандрацюк-Свярубская,
ІІ клас Агульнаадукацыйнага ліцэя № 3 у Беластоку