PL EN

Назіраю як жыве натуральны лес!

Ніва № 26-2010

Журналісты газеты „Пружына” размаўлялі з Андрэем Кечынскім — чалавекам, які працуе ў Белавежскім нацыянальным парку, госцем 24-х Сустрэч „Зоркі”.

Пружына: — Як Вы адчуваеце сябе ў лесе?

Андрэй Кечынскі: — У лесе я адчуваю сябе вельмі добра. Калі пайду ў лес, магу там сядзець увесь дзень. Пабыўка ў лесе абвастрае слых і зрок. Я люблю хадзіць па лесе адзін, таму што тады я магу падумаць, засяродзіцца. Я люблю адкрываць для сябе Белавежскую пушчу. За першыя гады работы я думаў, што ўваходжу ў першабытную пушчу, але з часам аказалася, што па-за запаведнікам пушча не існуе.

П: — Чым Вы канкрэтна займаецеся ў Белавежскай пушчы?

АК: — Я займаюся даследаваннем лесу, назіраю як жыве натуральны лес, якія там адбываюцца змены.

П: — З-за якога звяра ў Вас былі праблемы?

АК: — Аднойчы я прыйшоў у лес і паставіў слупкі, каб весці доследы. Калі скончыў, вярнуўся да першага слупка і там пабачыў, што на ім стаіць зубр. Я спрабаваў яго прагнаць, але звер не рэагаваў на мяне. На шчасце мне ўдалося зрабіць памеры.

П: — А Вы маеце любімыя месцы ў Пушчы?

АК: — Калісь я меў такія месцы, аднак цяжка да іх дабрацца. Часам ідзецца праз балоты, ваду ды трэба пераадолець іншыя цяжкасці. Я проста люблю цэлы лес.

П: — Як Вы дбаецце аб лес?

АК: — Як дбаю? (смяецца). Аднойчы я меў такую гісторыю. Калі я ішоў праз лес, пабачыў, што на дарозе ляжыць памёт. Я згарнуў кучку ў пластмасавы пакет і выкінуў. Збіраю таксама смецце. Часам выходжу з лесу з мяшком смецця.

П: — Чаму гарадскі чалавек з цэнтральнай Польшчы прыехаў жыць у лес?

АК: — Калі я вывучаў лясніцтва, я прыехаў у Белавежу на практыку. Белавежская пушча захапіла мяне з першага погляду. Пасля я пазнаёміўся з маёй будучай жонкай Евай і так атрымалася, што астаўся тут жыць.

Інтэрв’ю, падрыхтаванае рэдакцыяй „Пружыны”, апрацавалі: Магдаліна ПАНАСЮК (ІІ клас белгімназіі ў Гайнаўцы), Наталля ПАПЛАЎСКАЯ (VІ клас ПШ у Залуках), Патрыцыя НАРМАНТОВІЧ (V клас ПШ у Бабіках)