PL EN

Марыла стаць мастачкай!

Уля БЕРАЗАВЕЦ

Ніва № 27-2010

Вялікай неспадзяванкай для нас была сустрэча з Яўгеніяй Казлоўскай з Новага Ляўкова. У час размовы мы многа даведаліся аб колішнім жыцці людзей, іх праблемах і радасцях. Самым цікавым было тое як бабуля патрапіла ўцягнуць нас у адпаведны настрой. Найбольш нас цікавілі гісторыі з яе дзяцінства і пазнейшага жыцця. Мы даведаліся, што адной з яе мараў было стаць мастачкай. Мастацкія здольнасці дзяўчынкі прыкмеціў Ян Мароз, папулярны мастак з Семяноўкі. Калі ён пабачыў яе малюнкі, заахвоціў яе вучыцца мастацтву. На жаль, развіваць мастацкія здольнасці ў пасляваенны час не было магчымасцей. У вайну згарэлі ўсе будынкі, людзі ледзь зводзілі канцы з канцамі. Ад наймалодшых гадоў дзеці дапамагалі бацькам у гаспадарцы:

— Калі б я нарадзілася яшчэ раз, я напэўна малявала б, — кажа бабуля.

Яўгенія Казлоўская нарадзілася ў 1937 годзе. Дваццаць гадоў пазней у беларускай вёсцы Валілы прыйшоў на свет сучасны суветнавядомы мастак Лявон Тарасэвіч. Нямнога часу мінула, але многа змянілася.

Уля БЕРАЗАВЕЦ
„Цікаўнасць”, І клас гімназіі