PL EN

Людміла і Барыс

Лукаш ЗІНЕВІЧ

Ніва № 26-2010

Усе ведаюць, што каханне — вельмі дзіўнае пачуццё. Яно заўсёды прыходзіць нечакана, а калі мы чагось моцна прагнем, так і дзеецца. Мае героі закахаліся ў сабе з першага погляду. Людміла і Барыс Казлоўскія — зусім звычайныя людзі, якія разам з дзяцьмі і бацькамі вядуць агратурыстычную гаспадарку на хутары Лазовае ў Новым Ляўкове. У месяцы маі, дваццаць сем гадоў таму, у вёсцы Ласінка на забаве, якую зладзілі на парафіяльнае свята Юр’я, танцавалі Людміла са сваёй сяброўкай і невядомы ёй яшчэ Барыс. Раптам па сяброўку Люцыну, бо так называлі Людмілу, калі яна была паненкай, падышоў кавалер і папрасіў да танца. Разам з ім быў калега, будучы муж маёй гераіні. Людміла і Барыс сталі насупраць сябе, нечакана іх позіркі сустрэліся, рукі дакрануліся, а ў галаве мільганула думка: гэта мая любоў! Танцавалі разам усю ноч. Пасля забавы хлопцы прапанавалі адвезці дзяўчат на роварах у іх вёску, але яны адмовіліся і ад’ехалі на фурманцы, якую спынілі па дарозе. Гаспадар ехаў у Дубіны, каб давесці сваю кабылку на расплод. Дзяўчаты селі ў воз і вярнуліся ў іх родную вёску Пасталова, пад пушчай. Перад расстаннем Людміла запісала імя Барыс на руцэ, а калі вярнулася дахаты, сказала маме, што пазнаёмілася з цудоўным хлапцом. Яшчэ на забаве яна запрасіла яго на свой дзень нараджэння, які выпадаў праз два тыдні. Ішлі дні, закаханы хлапец так засумаваў, што пачаў шукаць сваёй дзяўчыны з забавы. Для яе пераадолеў на ровары трыццаць кіламетраў. Калі яна нечакана пабачыла яго каля сваёй хаты, тыдзень да свайго свята, яна зразумела, што гэта сапраўднае пачуццё.

— Мы хадзілі з сабой толькі паўгода, — успамінае Людміла.

Пасля разам паехалі на экскурсію ў Аўгустова, дзе малады кавалер зразумеў, што час прызнацца ў каханні. Купіў ёй сярэбраны пярсцёнак і зрабіў шлюбную прапанову. Гэта быў адзіны з найшчаслівейшых дзён іх жыцця. Адразу пасля вяртання з экскурсіі яны запланавалі шлюб. 23 кастрычыніка Людміла і Барыс сталі перад Богам і прысягнулі сабе вернае каханне і сумленнасць. З іх вялікай любві нарадзіліся тры дачкі. А іх чацвёртае дзіця — пансіянат „Бора Здруй”. Яны спалучылі свае зацікаўленні і сталі неразлучнымі ў жыцці і працы. Перад імі 28-я гадавіна шлюбу, а іх каханне заўсёды яркае і моцнае, як у час першага спаткання. Гэта адчуваецца ў іх усмешках і маладым выглядзе.

Лукаш ЗІНЕВІЧ
„Цікаўнасць”, ІІІ клас гімназіі ў Гарадку