PL EN

Лукаш Зіневіч

Дарка ВАПА

Ніва № 33-2010

Аднойчы ў вёсцы Новае Ляўкова здарылася страшная гісторыя, якую памятаюць яшчэ найстарэйшыя людзі. Паслухайце. У сяле жыла вялікая сям’я Касмоўскіх; на іх гаварылі: дружына. У адной хаце жылі чацвёра дзяцей, іх бацькі, а таксама бабуля і дзядуля. Бабулю звалі Тамара; яна была шаптухай. Калі хто захварэў, адразу ішоў да яе па параду. Сям’я вяла спакойнае жыццё да таго моманту, пакуль у вёску не завітаў уласнік Ляўкова. Ён выдаваў замуж дачку Олю. У Касмоўскіх былі адны хлопцы: Міхась, Андрэй, Грышка і Пецька. Усе падумалі, што варта паспрабаваць пазмагацца за руку Олі. Олю ведалі з яе „гумараў”. Хлопцы спадзяваліся, што прыйдзецца ім выконваць розныя задачы. За яе змагаліліся яшчэ чатырох хлопцаў з Ляўкова. Першай задачай было прынесці ёй папараць-кветку.

Браты разышліся ў чатыры канцы свету. Хадзілі яны два-тры дні і не знайшлі папараць-кветкі. Дахаты вярнуліся толькі трох братоў: Пецька, Міхась і Грышка. А што сталася з Андрэем? Як пасля даведаліся людзі, яго застрэлілі нямецкія жаўнеры. Іншыя хлопцы, якія ўступілі ў саперніцтва, вярнуліся параненымі. На жаль, яны не маглі далей змагацца. Другой задачай было з’есці дваццаць місак супу. Вытрымаў толькі Грышка. У сяле наладзілі вялікае вяселле. Маладыя перасяліліся жыць у суседнюю вёску. У іх нарадзілася дзіцятка. Аднак бацька дзяўчыны не цешыўся, што яго дачка шчаслівая з Грышкам. Ён падумаў, што ноччу прыйдзе ў іх дом і ўкрадзе іх дзіця. На шчасце Оля спала разам з дачушкай. Яна пабачыла свайго бацьку і крыкнула да мужа. Грышка звязаў цесцю рукі і ногі, завёў яго ў Ляўкова і павесіў на дрэве. Раніцай хтосьці знайшоў злога бацьку. Гэта была навука бацькам, якія хочуць папсаваць планы сваім дзецям і іншым людзям.

„Пружына”, Дарка Вапа,
VI клас ПШ № 4 у Беластоку