PL EN

Добрае слова як магніт!

Уля Беразавец

Ніва № 31-2010

Калі хтосьці паедзе ў Адрынкі ва ўрочышча Кудак, у месца дзе жыве архімандрыт Гаўрыіл, дзе навокал дрэвы, вада і дзікі краявід, аж хочацца жыць.

І калі хтосьці паслухае мудрых слоў людзей, адчуе да ўсяго цікавасць і захоча сам нешта добрае зрабіць. На востраве мы спаткалі многіх паломнікаў. На пытанне чаму сюды прыехалі, людзі гаварылі:

— Памаліцца прыехалі, бо тут каля каплічак і ікон адчуваецца бласлаўленне, — кажа спадарыня з Храбалоў.

У Кудак людзі прыязджаюць з розных старон Польшчы. Ідучы па даўжэзнай кладцы, па-над балотамі, можна захапляцца дзікай прыродай, спевам птушак. Да прыезду, аднак, найбольш матывуе сам айцец Гаўрыіл.

— Яго энергія і добрае слова прыцягвае як магніт, — кажа Наталля Смактуновіч з Нарвы. — Я прыязджаю сюды з сям’ ёй заўсёды калі тут служба.

У такіх месцах добра думаецца пра свае ўчынкі, пра сваё жыццё. Тут лягчэй зразумець што важнае, а што пустая лухта. Калі прыедзе сюды хтось стомлены перажываннямі і будзе тут шукаць дапамогі, напэўна яе знойдзе. У Кудак людзі прыязджаюць ачысціцца духова і такімі яны вяртаюцца дахаты.

„Цікаўнасць”, Уля Беразавец,
І клас гімназіі ў Нарве