PL EN

Дарагая Оля!

Сара КОС

Ніва № 34-2010

У першую чаргу вельмі сардэчна цябе вітаю і пытаю як тваё здароўе.

У нас цяпер журналісцкія майстар-класы. Заняткі вядуцца на беларускай мове. Мы жывем у пансіянаце Бора-Здруй у Новым Ляўкове і тут вельмі цікава і прыгожа. За пансіянатам знаходзіцца стадола, у якой стаіць старая хатка, на ўзор тых, якія калісь будавалі і ў якіх жылі нашы людзі. Усярэдзіне — рэчы, якія нашы бабулі і дзядулі выкарыстоўвалі ў штодзённым жыцці. Нас падзялілі на дзве рэдакцыі. Наша задача — сабраць матэрыял, напісаць рэпартажы і скласці газеты. Мы сустракаемся з цікавымі людзьмі, праводзім з імі інтэрв’ю. На канец спадарыня Ганна Кандрацюк-Свярубская (яна нас вучыць пісаць рэпартаж) скажа, каторая газета лепшая.

Яшчэ раз шлю табе прывітанні і жадаю поспехаў у школе!

Твая сяброўка Сара

„Пружына”, Сара Кос,
ІІ клас Гімназіі ў Нарве