PL EN

Беларус і вялікі свет

Наталля КАНДРАЦЮК-СВЯРУБСКАЯ

Ніва № 27-2010

Дзякуючы Сустрэчам „Зоркі” маем магчымасць сустрэць людзей міжнароднай вядомасці. У папярэдніх гадах мы размаўлялі з радыёжурналістам Тамашом Саевічам, які працуе карэспандэнтам у Кітаі, а раней у Іраку. Год таму мы сустрэліся з паэтам і мастаком Камілем Сіповічам і тэатральным рэжысёрам Пятром Бароўскім. У гэты раз мы сустрэліся з фатографам Андрэем Лянкевічам. Хаця ён яшчэ маладога ўзросту, яго здымкі вядомыя ўжо ў Заходняй Еўропе і ЗША. Пачынаў як зусім звычайны чалавек; нарадзіўся ў Гродне, вышэйшую адукацыю закончыў у Мінску. Паводле Андрэя, фатограф павінен паказваць гледачам сур’ёзны свет, а не прыдуманыя вобразы, якія не існуюць. Вынікам ягонай працы з’яўляюцца паасобныя цыклы здымкаў з розных куткоў свету, між іншым з далёкай Арменіі. Каб добра зразумець тамашніх людзей, фатограф нейкі час жыў разам з імі. Спалі яны ў адным намёце, елі адзін хлеб. Таму, што Андрэй вытрымаў у цяжкіх умовах, яго здымкі вельмі вартасныя для гледачоў. Яны паказваюць нам суровы свет, які кіруецца сваімі правамі і меркамі. Людзі там залежныя ад сябе, яны даглядаюць аднаго статка жывіны, разам выпякаюць хлеб, выконваюць свае рытуалы. Сціплыя ўмовы жыцця не перашкаджаюць ім быць шчаслівымі.

Апрача таго мы мелі магчымасць пабачыць публікацыі фатографа ў вядомых газетах: „GEO”, „Le Figaro”, „New York Times”, „Gazeta Wyborcza”. Гэта паказвае, што калі чалавек мае талент і яго развівае, можа стаць вядомым на ўвесь свет, нават калі ён з Гродна.

Наталля КАНДРАЦЮК-СВЯРУБСКАЯ
„Цікаўнасць”, ІІ клас ІІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя ў Беластоку