PL EN

Жыццё як песня,заўсёды канчаецца...

Лукаш Зіневіч

Ніва № 25-2009

Загаловак фільма: „Канец песні”
Пастаноўка: Пётр Бароўскі
Сцэнарый: Пётр Бароўскі
Героі: Жыхары вёсак Сакольшчыны
Пётр Бароўскі — поўны пазітыўнай
энергіі і ўражлівасці чалавек. Сваім фільмам „Канец песні” ён звяртае ўвагу на крыўду людзей, якія страцілі блізкіх асоб. Каб перайсці далей, трэба ведаць генезіс фільма. Рэжысёр калісьці вандраваў па падсакольскіх вёсках, дзе людзі спявалі яму свае песні. Другі раз ён наведаў гэтыя мясціны 27 гадоў пазней. Большасці яго спевакоў ужо не было ў жывых. І так паўстала думка зрабіць фільм. Галоўны сюжэт — успаміны пра блізкіх людзей і мінулае вёскі. Фільм выціскае слёзы не толькі ў герояў, але і ў многіх гледачоў. Дакумент пра ўміранне даволі жорсткі, але без такіх эмоцый нельга апісаць смерць. Сцэнарый пераплятаецца з музыкай, якая закранае душу. Музыка гэта не толькі фон фільма, яна будуе дзеянне і мацуе экспрэсію. На маю думку, гэты фільм паказаў, што Пётр Бароўскі — знакавая асоба ХХІ стагоддзя. Фільм рэкамендую ўсім, хто мае сентымент для сваёй гісторыі, шануе памяць продкаў, і тым людзям, у якіх уражлівая душа і якія ўмеюць спачуваць іншым.

„Павуцінне” — Лукаш Зіневіч
(ІІ клас гімназіі ў Гарадку)