PL EN

Як укусіць пад’ём?!

Тамаш Ляшкевіч

Ніва № 26-2009

У асяродку „Бора-Здруй” у Новым Ляўкове раніцай, пасля першай ночы, я ўбачыў праграму нашых сустрэч. Зацікавіў мяне першы пункт: 7.00 — Пад’ём.

„Чаму так рана даюць нам снеданне?” — падумаў я. Не адзін я падумаў такое. Мы ўсе пачалі думаць, што дакладна абазначае слова пад’ём? Пачалася жывая спрэчка і жарты вакол гэтага слова. Мы прыдумвалі яму смешныя значэнні. Сыпаліся разнавідныя і часам дурныя прапановы. Эля з Бельска сказала, што пад’ём значыць „пад’ядаць” або „падмываць”...

У рэшце рэшт мы дайшлі да вываду, што гэта звычайная пабудка. Пакуль мы перажоўвалі гэтае слоўца, настаў час другога пункту праграмы: 8.00 — Снеданне!

„Аранжавая хатка” — Тамаш Ляшкевіч (ІІІ клас гімназіі ў гайнаўскай „шасцёрцы”)