PL EN

Свяцілі магілы і ездзілі на Крыначку

Магдалена ПАНАСЮК

Ніва № 25-2009

Дзень да Тройцы, у бацькоўскую суботу, мы пайшлі на могілкі ў Ляўкове. Знаёмства з месцам пачалі ад часткі новых могілак. Тут cустрэлі спадарыню Ніну (з роду Бандарук), якая прыбірала магілы сваіх бацькоў і сястры. Ад яе мы даведаліся, што свята Тройцы ў парафіі называюць Клечанне або Зелянец. На другі дзень сям’я нашай субяседніцы заўсёды ездзіла на Крыначку. Гэтае святое месца з цудоўнай крыніцай знаходзіцца ў Белавежскай пушчы, 18 кіламетраў ад Ляўкова. Раней людзі ездзілі фурманкамі, цэлымі сем’ямі.

Магілы асвячаюць дзень пасля Тройцы, у г.зв. Градавую сераду.

— У гэты дзень мы не працуем у полі, — кажа пані Ніна.

Чаму? Адказ прыносіць народная прымаўка: У Градавую не можна ў полі рабіць, бо будзе град валіць!

Пасля мы пайшлі на старыя могілкі. Тут пазнаёміліся з Алінай і Аляксандрам Харкевічамі з Засцянак, што каля Беластока.

Спадар Аляксандр сказаў, што яму вельмі баліць душа, калі чуе, як мясцовыя людзі размаўляюць на могілках па-польску. Спадарству Харкевічам больш падабаліся старыя могілкі, а ў нас на гэтую справу погляды падзелены.

„Павуцінне” — Магдалена Панасюк
(І клас белгімназіі ў Гайнаўцы) і Уля Ліпато (V клас ПШ у Аўгустове)