PL EN

Сонечны пансіянат „Бора-Здруй”

Габрыеля Налівайка

Ніва № 25-2009

Усе мы любім летнікі, экскурсіі, супольныя вандроўкі. Удзельнікі ХХІІІ Сустрэч „Зоркі” — вучні з Беластока, Гарадка, Гайнаўкі, Бельска ды іншых мясцін Беласточчыны — мелі нагоду сустрэцца ў прыгожым пансіянаце „Бора-Здруй” у Новым Ляўкове. Сабралася нас разам семнаццаць вучняў — прыхільнікаў беларускай мовы, чытачоў „Зоркі”. Лічу вялікім гонарам папасці на Сустрэчы „Зоркі”. Многія з нас, у тым ліку і я, на Сустрэчах „Зоркі” ўпершыню. Праца ў рэдакцыях, хоць не заўсёды лёгкая, дае нам многа задавальнення. Мы можам навучыцца ствараць інфармацыі, рэцэнзіі, інтэрв’ю і фельетоны. Удзельнікі падзяліліся на дзве групы, з якіх узніклі дзве рэдакцыі: „Аранжавая хатка” і „Павуцінне”. Мы цешыліся таксама смачнай кухняй і многімі гульнямі, якія прыдумалі нам гаспадары пансіяната: Людміла і Барыс Казлоўскія. Тут можна нават паглядзець як жылі і працавалі нашы продкі. Сустрэчы „Зоркі” праходзілі з 5 да 10 чэрвеня г.г.

Габрыеля Юлія Налівайка — „Аранжавая хатка”
(V клас ПШ у Гарадку)