PL EN

Перахрысцілі пансіянат

Ніва № 31-2009

Трапічная пясочніца — адзін з атракцыёнаў агратурыстычнага асяродка „Бора-Здруй”. Гэта мініяцюрны пакойчык, аздоблены пальмамі і афрыканскімі матывамі. Здаецца, ніколі яшчэ гэтае месца не карысталася такой папулярнасцю. Дзень і ноч пруцца туды ўсе сустрэчнікі. Не дзіва, калі дажджлівае надвор’е, кожны марыць пагрэцца на сонцы. На жаль, сустрэчнікі саромяцца пераступіць парог салярнага пакойчыка. Чаму? Ходзяць чуткі, што дзень і ноч там загарае ўласнік асяродка пан Бора. З-за гэтай акалічнасці мы падумалі, што пансіянат павінен займець новую трапічную назву — „Бора-Бора”!

„Аранжавая хатка”, Наталля Кандрацюк-Свярубская (ІІІ Агульнаадукацыйны ліцэй у Беластоку)