PL EN

Не будзь абыякавым да сабачага лёсу!

Лукаш Зіневіч

Ніва № 26-2009

Ці спачуваеш сабакам, у якіх сумнае жыццё ў гайнаўскім прытулку „Цяпэк”? Гэтае месца поўнае малых і вялікіх чатырохногіх сяброў чалавека. Гайнавяне па меры сваіх магчымасцей стараюцца дапамагаць жывёле, але гэтага мала. Таму Комплекс школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы арганізуе збор грошай і сабачага корму. Акцыя дапамогі пачалася 10 чэрвеня 2009 года. Усіх неабыякавых да сабачага лёсу просім звяртацца ў канцылярыю Белгімназіі ў Гайнаўцы.

„Павуцінне”, Лукаш Зіневіч
(ІІ клас Гімназіі ў Гарадку)