PL EN

Хай жывуць павукі!

Лукаш Зіневіч

Ніва № 26-2009

Каб пачаць чытаць нашу газету, трэба ведаць чаму ў нас такая назва. Наша газета ўзяла імя ад малога, але не зусім безабароннага павука. Чаму „Павуцінне”? Адказ зразумелы сам па сябе. Таму, што мы закранаем розныя тэмы, якія ў той ці іншы спосаб, як ніткі павуціння, з сабой павязаныя. Але паясненне можа быць і другое. Хатка павука вельмі прыгожая і моцная. Для беларусаў павук — сімвал шчасця. Наша рэдакцыя вельмі ўдзячная павукам!

Лукаш Зіневіч (ІІ клас Гімназіі ў Гарадку)