PL EN

Фільм пра моц у валасах!

Наталля Семянюк, Наталля Семянюк

Ніва № 26-2009

Многія з вас пэўна ўжо чулі як пра славуты фільм „Hair” („Валасы”), так і пра Мілаша Формана, сусветнай вядомасці рэжысёра. Гэты музычны фільм расказвае пра свабоду і месца чалавека ў свеце. Пры дапамозе жывой і лёгка пападаючай у вуха музыкі рэжысёр паказаў жыццё амерыканскіх хіпі. Вялікую ролю адыгрывае тут танец. Многія сцэны насычаны гумарам, дзякуючы якому лягчэй зразумець свабодны стыль жыцця амерыканскіх хіпі.

У ролю галоўнага героя Клода Букоўскага пераканаўча ўвайшоў Джон Сэвідж. Захапіць можа таксама роля Трыта Уільямса, які сыграў харызматычнага лідара групы Джорджа Бергера.

Фільм, хоць даўгаваты, добра глядзіцца. Сцэнарый расказвае не толькі пра стыль жыцця хіпі, але і паказвае моц сяброўства і кахання.

„Аранжавя хатка”, Наталля Семянюк (Гімназія ў Чыжах) і Габрыся Налівайка (V клас ПШ у Гарадку)