PL EN

Даведнік па Нараўчанскай гміне

Эля Коршак

Ніва № 27-2009

Практычныя парады і не толькі...

— Калі ў дарозе заспее вас ноч, або проста захочацца спаць, прапануем павярнуць у Новае Ляўкова і пашукаць пансіянат Бора-Здруй.

— У гміне летам вельмі горача. Мясцовыя людзі маюць тут свой спосаб на ахалоду. Можна паплаваць у Семяноўскім возеры, а пасля пасмажыцца на пляжы.

— Калі вам будзе дакучаць голад, абавязкова пашукайце харчоў у мясцовых людзей. Тут вараць самыя смачныя абеды на свеце!

— Можа цікавіць вас мясцовая рэлігія і культура? Калі так, паглядзіце старажытную царкву ў Старым Ляўкове, Галерэю Тамары Саланевіч у Нараўцы, сустрэньцеся з мясцовымі людзьмі на фэсце ў Нараўцы.

— Калі ў вас няма машыны, не перажывайце. Мы прапануем найлепшы і танны транспарт — ногі або веласіпед!

— У гміне многа грыбных лясоў. Таму бярыце кошык у рукі і ў лес!

— У Новым Ляўкове вы можаце паглядзець ферму аленяў —даніэляў — і пазнаёміцца з гэтымі звярамі.

— Не дазваляйце сабе на нуду. У Нараўцы працуе бібліятэка з мноствам польскіх і беларускіх кніжак.

„Аранжавая хатка”, Эля Коршак
(Белгімназія ў Бельску-Падляшскім)