PL EN

Чалавек-аркестр

Караль Лукша

Ніва № 31-2009

Спадар Яўген Вапа наведаў удзельнікаў Суcтрэч „Зоркі” ў Новым Ляўкове 9 чэрвеня 2009 года. Мы ўзялі інтэрв’ю ў нашага госця. Ён цікава расказаў нам пра сваю родную вёску Доўгі Брод і свае зацікаўленні ў дзяцінстве. Раз у тыдзень цэлы вечар ён чытаў „Ніву” для старэйшых бабуль са сваёй вёскі. Зусім дзіўным здалося нам тое, што ў пушчанскіх вёсках у сямідзесятыя гады не дазвалялі ставіць драўляных хат, а толькі мураваныя. Майстроў да мураваных хат трэба было шукаць у далёкіх мясцовасцях. Можна сказаць, што спадар Яўген Вапа — чалавек-аркестр: настаўнік, журналіст, галоўны рэдактар, палітык...

„Аранжавая хатка”, Караль Лукша (V клас ПШ у Нарве)