PL EN

Белавежская дыета

Наталля КАНДРАЦЮК-СВЯРУБСКАЯ

Ніва № 27-2009

Калі ўдзельнікі ХХІІІ Сустрэч „Зоркі” пабачылі багата застаўлены стол у час першай вячэры, амаль не пападалі ад уражання. Мігам забылі пра салодкае і фаст-фуды і са смакам з’елі амаль усё, што падрыхтавалі сімпатычныя кухаркі.

Прыклад даў Тамаш Ляшкевіч з Гайнаўкі, які займаецца спортам:

— Мой трэнер загадаў мне патаўсцець, — апраўдваўся ён. — Думаю, што пасля гэтага тыдня такое атрымаецца...

Вядома! Малако, сыр, фаршыраваныя яйкі, мёд, агародніна, масла, вяндліна, печаныя пірагі — усё натуральнай вытворчасці ды падрыхтаванае хатнім спосабам. Як удалося нам даведацца, сакрэт добрага смаку заключаецца ў блізкай сувязі паміж кухаркамі. Усе яны — сямейка. Яны ўмеюць не толькі смачна гатаваць, але і прыпрасіць сваіх гасцей. Пры нагодзе мы даведаліся, што ўласнік асяродка, пан Барыс Казлоўкі, ні разу ў жыцці не з’еў так папулярнага сярод моладзі фаст-фуда. Гэта заставіла нас задумацца і таму спецыяльна для нашых чытачоў мы падрыхтавалі „белавежскую дыету” з улікам каб патаўсцець!

7.00 — пад’ём!

Хаця гэтае слова абазначае „проста падняцца з ложка”, мы спачатку ўспрынялі яго як „падснеданак”. Значыць, у гэты момант можаце есці салодкае і чыпсы, таму што кадра яшчэ спіць.

8.00 — снеданне:
— суп з малака проста ад каровы,
— фаршыраваныя яйкі або яечня,
— бутэрброды з маслам і сырам,
— бліны або аладкі,
— гарбата з мёдам.
14.00 — абед:
— суп з агародніны,
— свіное філе з маладой бульбай і памідорамі,
— кампот з чарніц з Белавежскай пушчы.
19.00 — вячэра:
— бутэрброды з мясам,
— яблыкі,
— свойскі сыр з мёдам,
— малако,
— шарлотка.

Смачна есці!!!

„Аранжавая хатка”, Наталля Кандрацюк-Свярубская (ІІІ Агульнаадукацыйны ліцэй у Беластоку)