PL EN

Баліць душа, калі...

Наталька Семянюк

Ніва № 26-2009

Мы, удзельнікі Сустрэч „Зоркі”, разам з Ганнай Кандрацюк-Свярубскай пайшлі на могілкі. Там мы пабачылі людзей, якія прыбіралі магілы. Спачатку мы пазнаёміліся з паняй Нінай.

— Каб спакойна спаць, трэба пасвяціць магілы тры разы ў год, — кажа жанчына, — на Провады, Галавасека і Сёмуху.

Прыбраць і ўпрыгожыць магілы родных пані Ніна прыехала з Гайнаўкі. Яна ўспомніла як у часы яе дзяцінства ўпрыгожвалі магілы пад Сёмуху. Іх прыцярушвалі ясным пяском, абкладалі блюшчам з рэчкі, вязалі ручнічкі і стужкі на крыж. Тады ніхто не ведаў знічаў. У Ляўкове магілы асвячаюць дзень пасля Тройцы, у Градавую сераду. Тады нельга працаваць у полі, бо інакш усё лета будзе лупіць град. У гэты дзень у капліцы служыцца малебен. Пасля службы бацюшка асвячае магілы.

У старой частцы могілак, быццам у лесе, растуць вялікія дубы, сосны, ландышы, папараць. Тут, сярод блакітных крыжоў, мы сустрэлі Аліну і Аляксандра Харкевічаў з Беластока. Яны былі вымушаны пакінуць сваю родную вёску Луку, бо там паўстала Семяноўскае вадасховішча. Зараз сваёй родзінай яны лічаць могілкі, дзе спачываюць іх родныя і сваякі. Сапраўды, на могіл-ках у Ляўкове вельмі многа крыжоў памечаных прозвішчам Харкевіч. Нашы субяседнікі вельмі ўцешыліся, калі пачулі, што размаўляем пабеларуску. Пан Аляксандр сказаў, што ў яго баліць душа, калі на могілках чуе адно польскую мову:

— Нашы дязды і прадзеды пралівалі кроў за беларускую мову і праваслаўную веру, — кажа з сумам, — а цяпер гэтага ніхто не шануе.

„Аранжавая хатка”, апрацавала Наталька Семянюк з Падрэчан (гімназія ў Чыжах)