PL EN

XIX Сустрэчы Зоркі

Хмельна, 7-14.06.2000

Карэспандэнты „Зоркі” прайшлі чарговыя журналісцкія курсы на тэму прэсавых жанраў ды практыкаваліся ў пісанні інфармацыі, фельетона, інтэрв’ю і рэпартажу. Гэтым разам Сустрэчы адбыліся ў кашубскім Хмельне, што на Памор’і. У занятках ўдзельнічалі 25 асоб з „Зоркі” ды краязнаўцы з Хмельна — з мясцовай пачатковай школы. У днях 7-14 чэрвеня ўдзельнікі курсаў адрэдагавалі тры газеты, ладзілі краязнаўчыя падарожжы па Кашубскай Швейцарыі і Трыгорадзе ды падрыхтавалі тэатральную пастаноўку. У Хмельне працава...

Артыкулы

  • ХIХ Сустрэчы „Зоркі”

    Ніва № 26-2000, Ганна КАНДРАЦЮК-СВЯРУБСКАЯ

    Карэспандэнты „Зоркі” прайшлі чарговыя журналісцкія курсы на тэму прэсавых жанраў ды практыкаваліся ў пісанні інфармацыі, фельетона, інтэрв’ю і рэпартажу. Гэтым разам Сустрэчы адбыліся ў кашубскім Хмельне, што на Памор’і. У занятках ўдзельнічалі 25...

  • Deja vu?!

    Ніва № 26-2000, Мішка СЦЕПАНЮК

    Часам здараецца, што будучы ў нейкім месцы здаецца нам, быццам мы гэта бачылі, ужо перажылі. Гаворыцца, што ў нас deja vu. Хтосьці падумае, што гэта не мае нічога супольнага з Сустрэчамі. Аказваецца, што мае вельмі многа. [...] Хмельна, XIX Суст...

  • Легенда пра Хмельна

    Ніва № 26-2000, Анэта ГАЛІМСКАЯ, Паўліна ПАШКО

    Даўным-даўно пакахаліся маладыя людзі. Хлопец, у адрозненне ад дзяўчыны, быў багаты. Дзяўчына не мела пасагу і таму бацька багатага хлопца не хацеў, каб яны пажаніліся. Дзяўчына не магла жыць без яго і з цяжкім сэрцам утапілася. Калі хлопец даве...

  • Кашубская моладзь

    Ніва № 26-2000, Патрыцыя КОС

    Пасля сустрэчы з моладдзю ў кашубскай школе мы запрасілі іх да сябе. Яны прыйшлі ў 1900 гадзін. Аказалася, што яны ахвотныя да супольнай размовы. Я даведалася, што яны не ўмеюць гаварыць на кашубскай мове, аднак іх бабулькі — яшчэ так. Мы мелі наго...

  • „Сучасны замак” на Кашубах

    Ніва № 26-2000, Юстына ГРЫЦЮК, Агнешка ІВАЦІК

    Раніца. Праменні сонца прабіваюцца скрозь воблакі. Цёпла. Сустрачане „Зоркі” выходзяць на экскурсію ў замак, у лес. — Цікава, які гэта замак? — гадаем з сяброўкай. Наша дарога крутая і доўгая. Над галовамі кружаць птушкі. Навокал цягнуцца маляўніч...

  • Толькі індывідуалы!

    Ніва № 26-2000, Мажэна ЖМЕНЬКА

    Сустрэчы „Зоркі” гэта месца дзіўных і непаўторных здарэнняў. XVI Сустрэчы — „кралі ды мардавалі”. XVIII — за вакном асяродка адпачынку бушавалі псіхапаты, якія потым трапілі ў жаночы туалет, а ў прыбіральні хлопцаў хтосьці памяшаў з балотам мужчын...

  • Замнога сабе дазваляем

    Ніва № 26-2000, Бася ТРАФІМЮК

    Удзельнікі Сустрэч завіталі ў Хмельна. Спяць яны на двухпавярховых ложках. Дзяўчат усіх 22, а хлопцаў — трох. — Чаму так многа дзяўчат? — гадае Томак Суліма. Але дзяўчаты вельмі добра адносяцца да хлопцаў. Хлопцы таксама вядуць сябе прыстойна, х...

  • Чым пазней, тым весялей

    Ніва № 27-2000, Юстына ВЫШКОЎСКАЯ

    На другі дзень Сустрэч „Зоркі” — 8 чэрвеня г.г. усе ўдзельнікі журналісцкіх варштатаў прачнуліся рана, хаця былі вельмі стомлены. Пасля снедання амаль усе маладыя журналісты пайшлі на экскурсію па гэтай цудоўнай кашубскай старонцы. Убачылі мы, м...

  • Сфінксы без таямніц

    Ніва № 27-2000, Мажэна ЖМЕНЬКА

    „Жанчыны гэта сфінксы без таямніц”, — сказаў Оскар Уайлд. Можам гэта аднесці да сучасных дзяўчат, нібы „салодкіх ідыётак”, а сапраўды істот з багатым нутром і псіхікай. Назіраць за гэтым можна на Сустрэчах „Зоркі”, асабліва на XIX у Хмельне. Было н...

  • Гімназістка сярод скінаў

    Ніва № 27-2000, Жанэта РОЛЯ

    Цаліна ГЛАГОЎСКАЯ — гімназістка з Гданьска і сяброўка Сустрэч „Зоркі”. Цаліна з’яўляецца цікавай індывідуалкай. Жыве ад нараджэння ў Гданьску. Спецыяльна для нашай газеткі Цаліна згадзілася даць інтэрв’ю. — Адкуль паходзяць твае бацькі? — Мама на...

  • Клімат Сустрэчаў

    Ніва № 27-2000, Цаліна ГЛАГОЎСКАЯ

    Сустрэчы „Зоркі” адбываюцца ўжо ад шасці гадоў. Пракацілася праз іх многа хлопцаў і дзяўчат. Некаторыя былі толькі адзін раз, іншыя прыязджалі і прыязджаюць. Варштаты маюць свой клімат. Пакуль яго не адчуеш на сабе, Сустрэчы не будуць Сустрэчамі....

  • Каб Кашубы былі часткай Еўропы

    Ніва № 28-2000, Ганна КАНДРАЦЮК, Ганна ПАНФІЛЮК, Міхась СЦЕПАНЮК

    Інтэрв’ю са Збігневам РАШКОЎСКІМ, войтам Хмельна і старшынёй Картузскай рады павятовай. — Які абсяг займае гміна Хмельна, колькі тут жыхароў і які ў вас бюджэт? — Калі ідзе пра насельніцтва — у нас 6 200 жыхароў, гміна займае абшар 7,4 тысяч гект...

  • „Кашэбскай сталеце”

    Ніва № 28-2000,

    Мы прыехалі на Кашубы, у Хмельна. Нашу рэдакцыю зацікавілі кашубска-беларускія справы. Мы вельмі хутка заўважылі, што амаль у кожным месцы знаходзяцца кашубскія ноты, якія прадстаўляюць розныя прадметы. Хутка мы даведаліся, што некалі яны служылі...

  • Кашуб — беларус, два братанкі

    Ніва № 28-2000, Тамаш СУЛІМА

    Кажуць: паляк і мадзьяр два братанкі. Пабываючы на Кашубах, можна падобнае сказаць пра кашубаў і беларусаў. Ці можна параўнаць асобныя, зусім іншыя, а таксама аддаленыя ад сябе на 500 км культуры ды ментальнасці? Параўнаць можна, але з якім рэзул...

  • Пра Хмельна

    Ніва № 28-2000, Аня ІВАНЮК

    Хмельна гэта вялікая вёска распаложана ў 40 кіламетрах ад Гданьска. У ёй знаходзяцца касцёл, дом турысты „Chëcz dla wanogów”, музей керамікі Нэцляў, асяродкі адпачынку, рэстараны — „U Świętopełka” і „ U Czarlionściego”. Апрача таго ў Хмельне пошта,...

  • Хмялянскі дом культуры

    Ніва № 28-2000, Андрэй ПАЎЛЮЧУК

    У Хмельне знаходзіцца Дом культуры. Наведалі мы яго 9 чэрвеня г.г. пры нагодзе адкрыцця выстаўкі разбяроў з Гданьскай мастацкай акадэміі. На выстаўцы знаходзіліся арыгінальныя працы. Усе фатаграфаваліся пры каменнай скульптуры, якая прадстаўляла дв...

  • Памяць пра Яна Джэжджона ў Хмельне

    Ніва № 28-2000, Андрэй ПАЎЛЮЧУК

    Гмінная бібліятэка ў Хмельне носіць імя Яна Джэжджона. Кім ён быў, што заслужыў на такі гонар? Нарадзіўся 16 мая 1937 года ў Даматове ў Пуцкім павеце. Быў сынам каваля. Вучыўся ў Пачатковай школе ў Даматове, Лесняве і Старыне. У 1955 годзе законч...

  • Гавораць на мяне Славуся

    Ніва № 29-2000, Ганна ПАНФІЛЮК

    Гутарка з 8-гадовай Славінай КЛІМОВІЧ, дачкой гаспадара Дома вандроўніка ў Хмельне. — Адкуль ў цябе такое рэдкае імя? — Маё імя прыдумалі хросныя — Вяслаў і Віялета Бэчкаўскія. — Ці тваё імя часта выступае на Кашубах? — Не. Я хіба адна тут Сла...

  • „Піявіца”

    Ніва № 29-2000,

    — 7 чэрвеня, гадзіна 1900. Па дарозе з Гданьска ў Хмельна сустракае нас вялікі дождж. Пасля на небе паказваецца вясёлка, якая сваёй прыгажосцю звяртае на сябе ўвагу ўсіх сустрэчнікаў. — 8 чэрвеня, гадзіна 1300. У кашубскай школе спадар Клімовіч п...

  • Зямля як вясёлка

    Ніва № 29-2000, Мартына КВЯДЗЫНСКАЯ

    Калі Бог ствараў зямлю, забыўся пра Кашубы. Тады анёл, які апекаваўся гэтай зямлёй, прыгадаў Богу пра гэта. Бог адплаціў усім дабром, што яму засталося. Са сваіх бяздонных мяхоў дастаў сасновыя бары і ліставыя лясы, азёры і рэчкі, мора і выдмы,...

  • Хмялянская парцэляна

    Ніва № 29-2000, Ганна ПАНФІЛЮК, Бася АНДРАЮК „Піявіца”

    Музей керамікі Нэцляў знаходзіцца насупраць возера Белае. Керамічны варштат размяшчаецца ў трохпавярховым будынку з чырвонай цэглы. На ім вісіць шыльда, якая аб’яўляе, што ў 1997 годзе мінула стагоддзе існавання цэху. З будынкам знаёміць нас спадар С...

  • Як лебедзі выратавалі Дамроку

    Ніва № 30-2000, Анэта ГАЛІМСКАЯ, Паўліна ПАШКО

    На Кашубах няма хіба іншай мясціны так багатай у легенды як Хмельна. Найчасцей галоўнай гераіняй гэтых легендаў з’яўляецца князёўна Дамрока — дачка князя Святаполка. Калісьці ў Дамроку закахаўся воін, але без узаемнасці. Ён многа разоў прасіў, каб...

  • „Кашубская” школа

    Ніва № 30-2000, Магда АЎКСЕЦЯЮК

    Пан Станіслаў Клімовіч запрасіў нас у школу ў Хмельне. Носіць яна імя маёра Генрыха Сухарскага. Прыняў нас у сваім класе, у якім мы ўбачылі над дзвярыма герб кашубаў — кашубскі грыф. Прадстаўляе ён галаву арла і зад льва. Такое спалучэнне арла і...

  • Усім не дагодзіш

    Ніва № 30-2000, Міхась СЦЕПАНЮК

    XIX Сустрэчы „Зоркі”, як і папярэднія, адзначыліся некалькімі характэрнымі прыкметамі: добрым надвор’ем, цікавымі краявідамі, нараканнем людзей, якія „хацелі вяртацца цягніком дадому” і найважнейшай справай — працай у рэдакцыях. Аднак, якая была пр...

  • Кашуб па выбары

    Ніва № 30-2000, Анэта ГАЛІМСКАЯ, Паўліна ПАШКО

    Цікавіла нас кашубская культура, мова, абрады і таму мы прыдумалі правесці інтэрв’ю з жыхарам кашубскай зямлі. Мы гутарым з былым настаўнікам Пачатковай школы ў Хмельне Збігневам ДАРШНІКАМ, які лічыць сябе кашубам. — Ці Вы будзеце адсюль родам? — Н...

  • Кашубскі музей у Картузах

    Ніва № 30-2000, Аня ІВАНЮК, Магда АЎКСЕЦІЮК

    Дзеці і моладзь, якія прыехалі на Сустрэчы „Зоркі”, 11 чэрвеня наведалі кашубскі музей, які знаходзіцца ў Картузах. Аглядалі мы старадаўнія прадметы, якія паказваў нам экскурсавод. Сярод экспанатаў сабрана ўсё, што патрэбнае было кашубам да жыцц...