PL EN

Вучнёўская творчасць

***

Жыццё здаецца нецікавым,

калі дзіцячы розум маем,

калі ў гадах мы даспяваем,

веду І вопыт набываем.

кожны з нас жыве для іншых.

калі мы гэтага не знаем,

ва ўсім віноўнікаў шукаем

за нашы беды, злосць і ўпадкі.

вярнуцца трэба нам да хаткі,

дзе мы радзіліся, жылі

хвіліны горкія былі

і добрыя з матуляй, з тагкам.

тады аднойчы цёмнай ноччу

на праўду адкрываем вочы.

і зразумеем, ШТО запозна,

але вярнуцца ўжо не можна.

Міхась Дзмітрук

------ дом паэта

я ішла і бачыла,

слухала і чула

дом славутага паэта:

дом народзін,

дом дзяцінства,

дом сталасці.

кожны думае,

кожны ведае,

дзе нарадзіўся і ўзрастаў паэт.

вобразы роднага месца

пакінуў у памяці вечнай.

Аня Садоўская

верш наўстаў пасля наведання месца нарадхэння Алеся Барскага ў Бандарах

Месца чалавека

кожны чалавек на зямлі

сваё месца мае,

якое шануе, цэніць і кахае.

з бацькамі ён дарастае,

вучыцца крокаў, гукаў мовы

на зямлі сваіх продкаў

дзе дарогі, рэкі, лясы і ўЗГОРкІ,

песні каЗКІ роднай старонкі.

а калі лёс кіне ў далёкія краі,

сум па дзяцінстве душу закранае,

мрояцца ноччу, сэрца сціскаюць

блізкія вобразы роднага краю.

Жанэта Роля

Кракадзіл

я зляпіла кракадзіла,

Падарыць хацела Дзіне.

Дзіна адмаўляецца:

- Кракадзіл кусаецца!

- Смешная ты, Дзіна,

Ён жа з пластыліну!

Я малюю

- Намалюю я клубочак:

Вось які ў мяне каточак.

Падзівіўся Косцік:

- А дзе яго хвосцік?

Нэлі Тулупава