PL EN

Сустрэча з Нінай Ціванюк

У аўторак перад абедам адбылася сустрэча са спадарыняй Нінай Ціванюк. Яна - мясцовая настаўніца гісторыі - даследавала асадніцтва на гэтых землях.

Сп. Н. Ціванюк расказвала нам пра гісторыю Бандароў і зямель Ялоўскага староства. Ялоўка была заснавана ў ХV стагоддзі і была галоўным асяродкам гандлю. Раней тут расла пушча. Пасяляліся тут беларусы. Кожная вёска мела занятак. Жыхары Бандароў рабілі бочкі, цэбры і дзежкі - адтуль і пайшла назва вёскі. Рыбакі лавілі рыбу, жыхары Боўтрыкаў наганялі рыбу боўтаючы ваду. Жыхары Рудні здабывалі руду патрэбную да вырабу жалеза. У вёсцы Буды першыя асаднікі жылі ў шалашах - будах. Спадарыня Ніна расказала нам пра назвы палёў, пагоркаў. Кожная вёска мае сваю цікавую гісторыю.

Дзякуючы спадарыні Ніне сталі для нас бліжэйшымі Бандары і іх наваколле.

Міхась Стэпанюк,
Хрыстафор Яканюк,
Андрэй Таранта