PL EN

Што мы рабілі?

У публіцыстычнай групе працавалі: Яся Сегень, Ірэна Кулік, Хрыстафор Яканюк, Міхась Стэпанюк, Андрэй Таранта, Лена Глагоўская, Алег Латышонак.

Мы пазнавалі цікавых людзей і наваколле. Вучыліся карыстацца дыктафонам. запісвалі на стужку размовы, пераслухоўвалі іх, спісвалі, перапісвалі. Размаўлялі са спатыканымі людзьмі. Уважліва назіралі, што дзеецца вакол нас. Усе нашы назіранні, размовы выкарысталі ў нашых дзённіках, справаздачах, рэпартажах. У аўторак, 13 лютага, сустрэліся з Пятром Салаўём (год нараджэння 1906) з Рудні, які Ў гадах 1915-1922 быў у бежанстве ў Расеі.

У сераду, 14 лютага, сустрэліся мы на плаціне з інжынерам Аляксандрам Кардашом, які расказаў нам пра вадасховішча, паказаў nлаціну. У Рыбаках мы наведалі былых настаўнікаў беларускай мовы ў Луцэ і Лешуках, Тамару і Яна Ціванюкоў. Сустрэліся з рэдактарам Радыё Беласток Юркам Ляшчыньскім. Разам з ім запісвалі матэрыял ДЛЯ радыёперадачы. У чацвер мы паехалі ў Ялоўку, Мастаўляны і Юшкаў Груд. Размаўлялі там з людзьмі, з айцамі Яўгенам Кахановічам і Славамірам Тафілюком. У пятніцу зрабілі інтэрн'ю з апекунамі і ўдзельнікамі Сустрэч "Зоркі". Кожны дзень займаліся апрацоўкай сабраных матэрыялаў і пісалі тэксты для "Зоркі".

Лена Глагоўская, Андрэй Таранта