PL EN

Паэзія - каханне жыцця

"Чалавек і прырода - адвечныя сябры. Так думае Уладзімір Гайдук, беларускі паэт з Тарнопаля. Наведалі мы яго ў халодны лютаўскі дзень. сядзіба паэта знаходзіцца ў лясным урочышчы Полымя. Не дзіва, што ў такім месцы нараджаюцца паэты! Зачаравала нас прыгажосць краявіду, стройныя елкі і буслінае гняздо на хаце. Уладзімір Гайдук, як і ўсе жыхары тарнопаля - земляроб. Свой першы верш напісаў у дзсяць гадоў. Крыніцай натхнення сталі здарэнні, якія моцна кранулі ўражлівую душу дзіцяці. Літаратурны дэбют прыйшоў намнога пазней. Верш "Пазнаёмімся" аказаўся ў "Ніве" ,калі паэту было 15 гадоў.

- Каб пісаць добрыя вершы, трэба пазнаёміцца з літаратурай, - сказаў нам Уладзімір Гайдук.

Сам, будучы маладым чалавекам, прачытаў многа класічных твораў. Яго літаратурнымі аўтарытэтамі да сёння сталіся Аляксандр Пушкін, Якуб Колас, Янка Купала. У вершы паэт найбольш цэніць лёгкі сюжэт і глыбокі сзнс. - Не штука пісаць Многа, - адзначыў літаратар, - штука пісаць добра. Паэт можа ўвайсці ў літаратуру нават з чатырма добрымі творамі.

Уладзімір Гайдук выдаў два лірычныя зборнікі - "Ракіта" і "Блакітны край". Сам ён - член Беларускага лігаратурнага аб'яднання "Белавежа".

Сустрэча з паэтам ВЫКЛІкала ў нас вялікія ўражанні. Спадабаўся нам гэты ўражлівы, адкрыты чалавек. З хваляваннем выслухалі мы ягоных крытычных уваг на тэму нашай творчасці. Паэт не належыць да тых, што беспадстаўна хваляць пачаткоўцаў, Заахвоціў нас пісаць, хаця не скрываў перад намі, што лёс беларускага паэта - нялёгкі. Пачуўшы аповед пра самотнае жыццё ў болі паэта-земляроба, мы задумаліся. Паэт захапіў нас не толькі сваёй шчырасцю, але і паказаў нам дарагія свайму сэрцу месцы - стройныя елкі, вавёрчына дупло, месца, дзе збіраюцца зубры. Дзякуючы паэту мы наВУЧЫЛІСЯ звяртаць Увагу на кожную дэталь акружаючай прыроды.

"Калі чалавек забываецца пра прыроДУ - дзічэе", - прыгадвалі мы словы У. Гайдука, ідучы дамоў засыпанай снегам лясной дарогай. І калі мы пісалі пасля пра нашу сустрэчу ў Полымі, ведалі, што натхненне падарыў нам паэт Уладзімір Гайдук.

Аня Садоўская, Жанэта Роля,
Міхась Дзмітрук і Ганна Кандрацюк