PL EN

Майму сябру пра Сустрэчы "Зоркі"

Міхась Стэпанюк

Ад 12 да 17 лютага быў я ў Банпарах. Хадзіў па розных месцах, пазнаў многа новых сяброў і сябровак. Мне найбольш падабалася тое, што мы пакінулі ў Ялоўцы ... Дарафея Фёніка. Гэта было так:

Калі мы вярталіся з Мастаўлян, убачылі, што сярод нас няма Дарка. Мы пачалі смяяцца, а пасля стала нам сумна. Пачаліся пошукі, але ўсе мы здагадаліся, што пакінулі мы Дарафея ў Ялоўцы. І праўда, сустрэлі "згубу" ў зваротнай дарозе.

Яшчэ было цікава, што персанал усю ноч гаварыў, а раніцай уставаў найпазней! Смешна было, калі Лёнік Тарасэвіч крычаў раніцай пабудка!" , і ўсе ўставалі, толькі ў чацвер, калі яго не было, некаторыя не ўсталі.

Найбольш усіх нас забаўлялі Міхась Дзмітрук і Лёнік Тарасэвіч. Яны паказвалі розныя міны, жартавалі.

Я хачу яшчэ ездзіць на такія сустрэчы.

Міхась Стэпанюк