PL EN

Мае "Сустрэчы"

Я хацела б падзяліцца з чытачамі "Зоркі" ўспамінамі з сустрэчы ў Бандарах. На зімовыя канікупы паехала я ў Бандары. Са мной было яшчэ трыццаць тры вучні з РОЗНЫХ пачатковых школ на Беласточчыне. Экскурсію арганізавала рэдакцыя "Зоркі". Каб на яе паехаць, трэба было актыўна супрацоўнічаць з "Зоркай". У Бандары прыехалі мы ў першы дзень зімовых канікул. Усе мы там пазнаёміліся, падзяліліся на чатыры групы: публіцыстычную, літаратурную, тэатральную і мастацкую. Я была ў групе мастацкай. Нашым "настаўнікам" быў Лёнік Тарасэвіч. Мы рысавалі карыкатуры апекуноў, сцэнкі з жыцця людзей, партрэТЬІ, а на канец нават малявалі шпрэямі. Часта таксама хадзілі мы на экскурсіі па наваколлі.

Вечарамі ўсе групы спявалі разам ПРЫГОЖЬІЯ беларускія песні, сустракаліся з паэтамі і іншымі цікавымі пюдзьмі. Часам хадзілі мы на дыскатэкі. Ніхто не наракаў на недахоп заняткаў. Адным словам было вельмі цікава.

Усе мы моцна пасябравалі і на канец было вельмі цяжка развітацца. Ад'язджаючы, амаль усе плакнпі. Цяпер трэба было зноў вярнуцца ў школу. Аднак канікулы ў Бандарaх надоўга застануцца ў маім сэрцы і памяці. Я мару, каб стаЦь пастаянным удзельнікам такіх сустрэч.

Мажэна Жменька,
кл, V ,,э" бельскай тройкі"