PL EN

III Сустрэчы Зоркі

Ганна Кандрацюк

Праходзілі ў Бандарах 12-17 лютага г.г. На працягу пяці дзён нашыя карэспандэнты і старэйшыя сябры працавалі ў чатырох групах.

Публіцыстычны гурток пад кірункам Лены Глагоўскай і Алега Латышонка запісваў усе здарэнні, якія адбыліся на нашых курсах. Апрача гэтага публіцысты наладзілі сустрэчы з Нінай Ціванюк, Юркам Ляшчынскім, правялі размовы з жыхарамі Бандароў І працаўнікамі Семяноўскага вадасховішча і ўдзельнікамі нашых сустрэч.

Літаратурная група пад кіраўніцтвам ніжэйпадпісанай падрыхтавала вечарыну з Мірай Лукшай. Літаратары наведалі паэта Уладзіміра Гайдука, месца нараджэння Алеся Барскага, народнага паэта хведара хлябіча з Рыбакоў. Мастацкая група пад кірункам Лёніка Тарасэвіча займалася рысаваннем сцэнак з жыцця, стварыла тры карціны (на асабістых простынях Лёніка) пад лозунгам "Не лю6лю школы", "Кахаю", "Рэчка, горка, лес". Апошні шэдэўр паслужыў як сцэнічнае афармленне для пантамімы "Мацейкава гара". Тэатральная група рашылася на эксперыментальны тэатр-гульню "Масленіца ў наваколлі Бандароў", дзе адной са сцэн была згаданая пантаміма паводле мясцовай легенды. Гэтай самай вялікай групай кіравалі Дарафей Фёнік, Валя Бабулевіч і Тамаш Саевіч. у сустрэчах "Зоркі" працавала сорак асоб. УДзельнікі не толькі пазнавалі беларускую мову (датычыць гэта перш за ўсё польскамоўнай групы з Вераб'ёў), але і добра разам гулялі. За пяць дзён паўстаў багаты публіцыстычны, літаратурны, мастацкі і тэатральны матэрыял. Мерапрыемства завяршылася ўрачыстай прэм'ерай "Масленіцы ў наваколлі Бандароў". Разам з намі былі жыхары навакольных вёсак, персанал гасцініцы, беластоцкая моладзь, што пад адным дахам праводзіла зімовыя канікулы. А вы, дарагія чытачы, паэнаёміцеся з нашымі працамі ў чарговых нумарах "Зоркі". Сёння публікуем некаторыя творчыя пробліскі нашых публіцыстаў, літаратараў і мастакоў.

Ганна Кандрацюк