PL EN

Дзённік Ірэны

Частка ІІІ

15.02.1996 г.

Нашы апекуны зрабілі нам цікавую неспадзяввнку - экскурсію ў Ялоўку, якая калісьці была мястэчкам. Мы аглядапі спярша касцёл, у якім даўно служыў ксёндз беларус. Такснма там ахрысцілі Кастуся Каліноўскага. Месца вельмі нам падабалася. Адтуль паехалі ва Уздзвіжанскую царкву і там спявалі ў хоры. Я адчувала сябе тады кімсьці сапраўды важным. Айцец Яўген Канаховіч запрасіў нас на плябанію, дзе нас пачаставаў і нагрэў. Было вельмі прыемна. Наступны прыпынак мелі ў Мастаўлянах, дзе нарадзіўся і правёў маладосць Кастусь Каліноўскі. Вельмі спадабалася гэтае месца. Было вельмі холадна і непрыемна. Тыя, якія хацелі, пайцші ў Юшкаў Груд у царкву, дзе служыць айцец Славамір Тафілюк, Вельмі прыгожа і ясна ў царкве таму, што там 70 вакон. На купале ў сярэдзіне храма відаць зорачкі, быццам на небе. Цікавае тое, што гэтая царква драўляная. Вельмі прыгожая. Пасля абеду Дарко Фёнік згодна з традыцыяй свята Грамніц падпальваў нам валасы. Усім звычай спадабаўся. На вечарыну запрасілі мы журналістку "Нівы" Міру Лукшу, якая расказала нам аб сваёй працы. На канец раздала кніжкі з аўтографамі. Пасля таго сяброўкі прыгатавалі РОЗНЫЯ ігры і забавы. Усе смяяліся і цешыліся. Сёння ў мяне дзень нараджэння. Спявалі Мяне "Многая лета". Адчувала я сябе кімсьці важным і дацаненым. Лена Глагоўская і Алег Латышонак далі прыгожы падарак - маляванку з вершам, які самі склалі, а таксама малыя салодкія ласункі. Ніхто ніколі спецыяльна МНе не склаў верша. За тое дзякую ім ад усёй душы.

16.02.1996 г.

Сёння ўжо апошні дзень і вельмі сумна, што заўтра едзем дахаты. Цэлы дзень стараліся завяршыць тое, чаго яшчэ не зрабілі за час побыгу ў Бандарах. Пасля вячэры было апошняе спатканне ўсіх груп, дзе кожны штосьці прадстаўляў. Цяжка будзе расстацца з апекунамі, з якімі Ў такім кароткім часе я пазнаёмілася і вельмі іх палюбіла. Паміж сабою правялі мы інтэрв'ю як сапраўдныя журналісты. Прыязджалі таксама журналісты з тэлебачання. Цяжка будзе расстацца з цэлай групай.

(канец}