PL EN

Дзённік Ірэны

Ірэна Кулік з Тафілаўцаў, вучаніца сёмага класа ПШ у Дубічах-Царкоўных - лаўрэатка конкурсу "Найцікавейшы дзённік". Ва ўзнагароду ірэна атрымала запрашэнне на наступныя Сустрэчы "Зоркі".

12.02.1996 г.

Я, едучы ў Бандары, вельмі ўцешылася, а таксама і баялася, што нікога не ведаю. Пасля прыезду пазналі мы апекуноў, з якімі будзем працаваць у групах: тэатральнай, мастацкай, публіцыстычнай і літаратурнай. Падабаўся нам вельмі лес і дамы ў снезе. Пасля абеду выбраліся мы на экскурсію па наваколлі. Найбольшае ўражанне выклікала вадасховішча. Вечарам кожны з нас расказаў крыху пра сябе і сваю мясцовасць. Сярод нас ёсць дзеці з Курашава, Новага Корніна. Нарвы, Вельска-Падляшскага, Беластока ... Я пазнаёмілася з дзяўчынкамі. У пакоі жыву з Ясяй Сегень з Каменя, Аняй Садоўскай з Макаўкі ды Аняй Кіцаль з Трывежы. Я сабе выбрала тэатральную групу і туды буду хадзіць на зяняткі. Пасля вячэры ў нас была дыскатэка, на якой я ўвесь час танцавала. Ад уражанняў я не магу заснуць! Не магу дачакацца заўтрашняга дня ...

працяг будзе