PL EN

Ад дубоў, Нарвы, людзей ...

Інтэрв'ю з Мірай ЛУКШАЙ

У час ІІІ Творчых сустрэч, што праводзілі ў Бандарах, наведала нас паэтэса Міра Лукша, член Беларускага літаратурнага аб'яднання "Белавежа", Літаратурная група: Аня Садоўская, Жанэта Роля і Міхась Дзмітрук час двухгадзіннай сустрэчы распытала нашага госця пра жыццё і творчасць.

Якое месца для вас асацыюецца з дзяцінствам?

- За Семякоўкай недзе паўтара кіламетра знаходзіцца вёсачка Баравыя. Там пражыла я сваё дзяцінства. мaё маленства і юнацтва - Белавежская пушча.

Ці месца мела ўплыў на тое, што вы сталі беларускай nаэтэсай?

- Напэўна. Прырода мела вялікі ўnлыў на маю творчасць. Найбольш захаплялася я рэчкай Нарвай і пушчай.

Калі вы пачалі nісаць першыя вершы?

- Першыя вершы на роднай мове я пачала складаць у другім класе пачатковай школы.

Вы апрача вершаў nішаце аnавяданні. Які жанр вам найбольш адпавядае?

- Некаторыя пісьменнікі кажуць, што кожны пачынае ад паэзіі, пасля "дарастаюць" да Прозы, большых літаратурных форм.

Чаму вы ў сваіх апавяданнях nішаце пра старых людзей?

- Старыя людзі маюць многа чаго нам пераказаць. Вопыту, ведаў, светабачання. Псражывалі не адно, ведаюць, што гэта ёсць каханне жыцця і яго прыгажосць.

Чым для вас ёсць паэзія?

- Паэзія ёсць паэзія. Усюды яна ёсць. Паэзія - гэта прыгажосць кожнай хвіліны, якую мы перажываем.

Ці кожны чалавек можа 6ыць паэтам?

- Нават не будучы паэтам, можна стварыць адзін геніяльны верш у жыцці, але без натхнення не можам пісаць добрых твораў.

Ці сёння, 6удучы жыхаркай Беластока, вяртаецеся ў родныя мясьціны?

- Вяртаюся ў творах, у сустрэчах з людзьмі. У маіх апавяданнях увекавечаны вёскі, якія асталіся на дне Семяноўскага возера і на яго берагах і людзі. Вучу таксама майго маленькага сына, адкуль ён узяўся і дзе яго карані.

Дзякуем. Нам вельмі спадабалася сустрэча з вашай творчасцю. Захапіла нас ваша адданасць роднай старонцы.

Жанэта Роля, Аня Садоўская,
Міхась Дзмітрук (літаратурная група)