PL EN

XXVIII Сустрэчы Зоркі

Новае Ляўкова, 2014

„Сустрачанская скрыня” і „Голас пушчы” — гэта газеты маладых беларусаў, якія нарадзіліся на 28 Сустрэчах „Зоркі”. У іх — інфармацыі, рэцэнзіі, размовы, фельетоны, вершы, апавяданні, разнавідныя гульні і казачныя малюнкі. Іх аўтары — вучні пачатковых школ і гімназій з Беластока, Бельска, Нараўкі, Міхалова, Нар-вы. Як і ў апошнія гады, Сустрэчы праходзілі ў лясным пансіянаце Бора-Здруй, не-падалёк Ляўкова. Цягам апошняга тыдня, з 17 па 22 чэрвеня, мы наведалі і запісалі інфармацыі з многіх месцаў, звязаных...


XXVII Сустрэчы Зоркі

Новае Ляўкова, 2013

Заўсёды, калі праходзілі Сустрэчы „Зоркі” ў Нараўчанскай гміне — спачатку ў Се-мяноўцы, а пасля ў Новым Ляўкове, мы глядзелі фільмы Тамары Саланевіч. Аднак, каб адкрыць шырэй дзяцей і моладзь на творчасць славутай рэжысёркі, трэба было ча-су і працы. Цягам апошняга года я думала, які патрэбны тут ключ да адкрыцця асобы. Бо цяжкасць тут такая — трэба перакласці мову фільма на пісанае слова. Дакладней, зрабіць газеткі з якасным сюжэтам і пераказам. Да гэтай пары няма грунтоўнага нары-су ні публікацыі пра Та...


XXVI Сустрэчы Зоркі

Новае Ляўкова, 2012

Дзеці з Беластока, Нарвы, Бельска і Нараўкі прыехалі на Сустрэчы „Зоркі” ў Новае Ляўкова. Гэта ўжо ХХVI Сустрэчы, у час якіх дзеці вучацца як быць журналістамі. Ця-гам тыдня мы стварылі тры газеты: „Папля”, „Наша суполка”, „Учора, сёння, заўтра”. У іх апісаны падзеі ў Нараўчанскай гміне, фабрыка керамікі, школа, агратурыстычны пансіянат, Белавежская пушча і Еўра-2012. Мы правялі таксама многа інтэрв’ю з ціка-вымі людзьмі з беларускага і польскага асяроддзяў. Газеты папоўнены вершамі дзяцей, коміксамі, рэб...


XXV Сустрэчы Зоркі

Новае Ляўкова, 26.06-01.07.2011

Шаноўныя чытачы „Зоркі”, сёння пачынаем частковую прэзентацыю багатай часткі фельетонаў, рэпартажаў, інтэрв’ю, якія цягам мінулага тыдня ўзніклі ў Новым Ляўкове ў час XXV Сустрэч „Зоркі” (26.06. — 01.07. 2011 г.). Дзве канкурэнцыйныя газеты: Індывід (галоўны рэдактар Дар’я Вапа) і Небасклон (галоўны рэдактар Міхаліна Герасімюк) пазнаёмяць нас з жыццём жыхароў Нараўчанскай гміны, распавядуць пра іх радасці і праблемы. Тут адшукаем таксама думкі маладых сяброў, якія разам з журналістамі вучыліся назір...


XXIV Сустрэчы Зоркі

Новае Ляўкова, 8-14.06.2010

Белавежская пушча: Рэпартаж пра людзей пушчы - Пад такой шыльдай адбыліся ХХІV Сустрэчы „Зоркі” і можна сказаць, што былі яны тэматычным працягам папярэдніх 23-х майстар-класаў. Год таму мы менавіта знаёміліся з Белавежскай пушчай праз прызму літаратуры, фільма, шляхам краязнаўчых вандровак ды аповедаў запрошаных людзей. Аначасова вучыліся мы многім жанрам журналістыкі. У гэты раз мы засяродзіліся на рэпартажы. Як вядома, гэты жанр неразлучны з дарогай. З дарогай, якая вядзе да чалавека. Нам пашан...


XXIII Сустрэчы Зоркі

Новае Ляўкова, 5-10.06.2009

Усе мы любім летнікі, экскурсіі, супольныя вандроўкі. Удзельнікі ХХІІІ Сустрэч „Зоркі” — вучні з Беластока, Гарадка, Гайнаўкі, Бельска ды іншых мясцін Беласточчыны — мелі нагоду сустрэцца ў прыгожым пансіянаце „Бора-Здруй” у Новым Ляўкове. Сабралася нас разам семнаццаць вучняў — прыхільнікаў беларускай мовы, чытачоў „Зоркі”. Лічу вялікім гонарам папасці на Сустрэчы „Зоркі”. Многія з нас, у тым ліку і я, на Сустрэчах „Зоркі” ўпершыню. Праца ў рэдакцыях, хоць не заўсёды лёгкая, дае нам многа задавал...


XXII Сустрэчы Зоркі

Семяноўка, 5-6.06.2008

На ХХІІ „Сустрэчы Зоркі”, што праводзіліся ў чэрвені ў Цэнтры экалагічнай адукацыі ў Семяноўцы, „Ніва” ў гэты раз запрасіла настаўнікаў беларускай мовы. Сабраліся яны пад камандай рэдактаркі „Зоркі” Ганны Кандрацюк-Свярубскай, каб паразважаць аб поспехах і прапановах для навучання беларускай мовы, актывізуючы найбольш таленавітых і цікаўных жыцця вучняў, якія смела паказваюць сябе ў родным слове і выяўляюць свой дух у мастацтве ды журналістыцы. З плеяды вучняў тых настаўнікаў, якія ўжо шмат гадо...


XXI Сустрэчы Зоркі

Семяноўка, 2-8.12.2007

21 вучань пачатковых школ і гімназій з Нараўкі, Гарадка, Беластока, Нарвы, Гайнаўкі, Чыжоў, Орлі і Бельска-Падляшскага прыехалі на журналісцкія заняткі — ХХІ Сустрэчы „Зоркі” ў Семяноўку. Цягам тыдня вучні пісалі ньюсы, бралі інтэрв’ю, пісалі фельетон, рэпартаж і рэцэнзію. Рэдагавалі тры газеты: „Крык”, „Акно” і „Кампот”. Рыхтавалі таксама сустрэчы з фатографам, журналістамі, настаўнікамі, мастакамі, рок-музыкантамі, паэтам і экскурсаводам. На заканчэнне наладзілі яны прамоцыю кніжкі „Муха ціп-топ...


XX Сустрэчы Зоркі

Нaрвa, 28.11-2.12.2001

ХХ Сустрэчы „Зоркі” пачаліся ў Нарве 28 лістапада і працягваліся да 2 снежня 2001 года. Журналісцкія курсы праходзілі ў гасцініцы „Пад Акацыяй”. Прыехалі сюды карэспандэнты з многіх школ: Бельска-Падляшскага, Орлі, Гайнаўкі, Дубін, Беластока, Чыжоў. Разам працавала 35 асоб, у іх ліку 10 гімназістаў і вучняў Пачатковай школы ў Нарве. Удзельнікі працавалі ў трох рэдакцыях: „Нарвавіку” пад кіраўніцтвам Міхала Сцепанюка, „Моцы Нарвы”, якою апекавалася Патрыцыя Кос і „Томкавых дзетках” — галоўны рэдак...


XIX Сустрэчы Зоркі

Хмельна, 7-14.06.2000

Карэспандэнты „Зоркі” прайшлі чарговыя журналісцкія курсы на тэму прэсавых жанраў ды практыкаваліся ў пісанні інфармацыі, фельетона, інтэрв’ю і рэпартажу. Гэтым разам Сустрэчы адбыліся ў кашубскім Хмельне, што на Памор’і. У занятках ўдзельнічалі 25 асоб з „Зоркі” ды краязнаўцы з Хмельна — з мясцовай пачатковай школы. У днях 7-14 чэрвеня ўдзельнікі курсаў адрэдагавалі тры газеты, ладзілі краязнаўчыя падарожжы па Кашубскай Швейцарыі і Трыгорадзе ды падрыхтавалі тэатральную пастаноўку. У Хмельне працава...


XVIII Сустрэчы Зоркі

Старына, 23-30.01.2000

XVIII Сустрэчы „Зоркі” праходзілі ў днях 23-30.01.2000 г. у Старыне, што ў гміне Дубічы-Царкоўныя. Гэтым разам у занятках удзельнічалі 32 асобы з Гайнаўкі, Бельска-Падляшскага, Чыжоў, Падрэчан, Лядаў, Новага Беразова, Васількова, Хітрай, Ласінкі, Васькоў, Нарвы, Макаўкі, Ягаднік, Істока, Дубіч Царкоўных, Грабаўца, Беластока. Удзельнікі пад кірункам Ганны Кандрацюк і Галіны Бялькевіч працавалі ў трох рэдакцыях: „Без загалоўка” (галоўны рэдактар Міхась Сцепанюк), „Мілена” (галоўны рэдактар Анна Садоўская) і...


XVII Сустрэчы Зоркі

Рыбалы, 24.10.1999

Сёмы каляровы крыж, размапяваны удзельнікамі 17 Сустрэч "Зоркі" знаходзіцца ў Рыбалах, што ў Заблудаўскай гміне. Там 24 красавіка г.г. праходзілі мастацка-журналісцкія заняткі. Фундатарам крыжа і заадно ініцыятарам падзеі быў настаяцель Рыбалаўскага прыхода айцец Рыгор Сасна. Мерапрыемства спалучылася са святкаваннем 120-й гадавіны тамашняй царквы святых Кузьмы і Дзямяна ды ўрачыстага ўваходу ў 2000-ы год хрысціянства.


XVI Сустрэчы Зоркі

Старына, 31.01-6.02.1999

XVI Сустрэчы "Зоркі" праходзілі ў днях 31.01. - 6.02.1999 г. у Старыне, што ў гміне Дубічы-Царкоўныя. У мерапрыемстве ўдзельнічала 46 асоб з Бельска-Падляшскага, Падрэчан, Ласінкі, Нарвы, Беластока, Гарадка, Новага Беразова, Гайнаўкі, Дубіч-Царкоўных. Ягаднік, Тафілаўцаў, Грабаўца, Мінска, Варшавы, Войваўкі. На працягу тыдня маладыя карэспандэнты і сімпатыкі нашай старонкі знаёміліся з асноўнымі жанрамі журнаиістыкі. Даклады і практычныя заняткі вялі: Віталь Луба (прэсавая інфармацыя), Аляксандр Максімюк...


XV Сустрэчы Зоркі

Падцэрквы, 6-8.11.1998

6-8 лістапада г.г. у Падцэрквах, што непадалёк Белавежы, праходзілі XV Сустрэчы "Зоркі". Удзельнікі (20 асоб) - вучні пачатковых школ і ліцэяў з Бельска-Падляшскага, Чыжоў, Ласінкі, Гайнаўкі, Дубіч-Царкоўных і Беластока - знаёміліся з тэарэтычнымі і практычнымі асновамі пісання інтэрв'ю. Разам з маладымі карэспандэнтамі "Зоркі" працавалі вопытныя і вядомыя журналісты д-р Яўген Мірановіч, д-р Лена Глагоўская, Аляксандр Максімюк, Мікола Ваўранюк ды Юрка Ляшчынскі. Дадатковым атракцыёнам Сустрэч была вандроў...


XIV Сустрэчы Зоркі

Белавежа, 21-23.08.1998

У днях 21-23.08.1998 г. прайшлі 14 Сустрэчы "Зоркі". Мэтай Сустрэч была навука пісання фельетона ды экалагічны рэйд па Белавежскай пушчы "Шляхам курганоў". У мерапрыемстве прынялі ўдзел 23 асобы, у іх ліку карэспандэнты "Зоркі" і маладзёжны гурток з Белавежскага дома культуры "Klub Тrорісіеlа". Сустрэчы пачаліся 21 жніўня ў будынку Беларускага музея ў Гайнаўцы. Далей удзельнікі прайшлі ў пушчанскую мясціну Буды. Па дарозе наведалі месца праваслаўнага культу Крыначку і запаведнік Шчэкатова, дзе знаходзяц...


XIII Сустрэчы Зоркі

Белавежа, 5-7.06.1998

У днях 5-7 чэрвеня г.г. У Белавежы праходзілі ХІІІ Сустрэчы "Зоркі". У мерапрыемстве прыняло ўдзел 39 асоб - з Белавежы, Гайнаўкі, Чыжоў, Бельска-Падляшскага, Беластока, Гарадка, Гданьска. Сярод іх былі карэспандэнты "Зоркі", белавежскі краязнаўчы гурток "Кlub tropiciela", гайнаўскія ліцэісты, дзеці з Белавежы. ХІІІ Сустрэчы "Зоркі" адводзіліся навуцы пісання прэсавай інфармацыі. Тэарэтычныя і практычныя заняткі вялі вядомыя журналісты "Нівы" і "Czasopisa": доктар Лена Глагоўская, Вячаслаў Харужы і Алякса...


XII Сустрэчы Зоркі

Нарва, 2-8.02.1998

ХІІ Сустрэчы "Зоркі" праходзілі ў Нарве ў днях 2-8.02.1998 г. У мерапрыемстве прыняла ўдзел 51 асоба. Сярод іх былі вучні з Нарвы, Гарадка, Беластока, Ягуштова, Бельска-Падляшскага, Чыжоў, Белавежы, Гайнаўкі, Дубіч-Царкоўных. Маладыя паклоннікі тэатру разам з тэатральнымі інструктарамі і настаўнікамі - Альжбетай Тамчук, Алінай Ваўранюк, Алегам Кабзаром, Дарафеем Фіёнікам, Тамарай Бялькевіч, Валянцінай Бабулевіч - стварылі альтэрнатыўную пастаноўку пад загалоўкам "Пачынаецца ўсё з любві". у час Сустрэч пр...


XI Сустрэчы Зоркі

Бельшчына, 8-13.07.1997

У днях 8-13 ліпеня г.г. праходзілі ХІ Сустрэчы "Зоркі". Удзельнічала ў іх 38 асоб - з Бельска-Падляшскага, Студзіводаў, Ягуштова, Рыбалаў, Падрэчанаў, Макаўкі, Тафілаўцаў, Елянкі, Гайнаўкі, Белавежы, Гарадка, Беластока, Варшавы і Гданьска. На працягу шасці дзён дзеці працавалі ў наступных групах: мастацкай (пад кірункам Алега Кабзара і Яраслава Якімчука), краязнаўчай (пад кірункам Дарафея Фіёніка і Валянціны Бабулевіч), этнаграфічна-журналісцкай (пад кірункам Ганны Кандрацюк-Свярубскай).


X Сустрэчы Зоркі

Гданьск, 18-25.05.1997

Юбілейныя Х Сустрэч "Зоркі" вылучаліся шматлікімі атракцыёнамі. Праходзілі яны ў рассвяткаваным з нагоды тысячагоддзя Гданьску. У мерапрыемстве прынял ўдзел 29 асоб. Разам з карэспандэнтамі "Зоркі" былі і вучні з беларускай школы ў Вільні. У Гданьску мы апынуліся па запрашэнні Беларускага таварыства "Хатка", якім кіруе доктар Лена Глагоўская. Нашы гаспадары вельмі старанна падрыхтавалі нам незабыўны, поўны неЗВычайных уражанняў тыдзень. Удзелнікі Х Сустрэч наведалі кашубску школу ў Гладніцы, атаксама ка...


IX Сустрэчы Зоркі

Нарва, 2-4.05.1997

У днях 2-4 мая гг. у Нарве праходзілі ІХ Сустрэчы "Зоркі". Гэтым разам мы знаёміліся з відам журналісцкага жанру - рэцэнзіяй. У мерапрыемстве ўдзельнічала 25 асоб - школьнікі з бельскай "тройкі", з Дубіч-Царкоўных, Беластока, Чыжоў, Гайнаўкі, храбалоў, Новага Корніна, Курашава і Нарвы. На аўтобусным прыпынку ў Нарве прывітаў нас плакат мясцовага дома культуры. Паказалася, што сустрэчы "Зоркі" адкрываюць культурны сезон у Нарве. Такая добрая навіна прадказвала цікавую пабыўку. Ужо першага дня мы сустрэліс...


VIII Сустрэчы Зоркі

Нарва, 3-8.02.1997

Нарва - гэта самая блізкая мне мясціна. Тут знаёмыя мне вуліцы, людзі, тут жывуць мае сябры. Мне было сорамна, калі ў час 8 Сустрэч" Зоркі" я зразумела, што вельмі мала ведаю пра Нарву. Якраз на Сустрэчах я многа даведалася пра мінулае свайго найбліжэйшага наваколля. Вялікае ўражанне выклікала сустрэча са спадарыняй Евай Алімоўскай. Яна расказала пра даваенную Нарву. Найцікавейшыя былі звесткі пра жыдоў. На жаль, гісторыя гэтага народа трагічная. у Нарве, на месцы старога прадшколля, пры вуліцы Панятоўс...


VII Сустрэчы Зоркі

12.1996

Праходзілі яны ў выглядзе навагодняга конкурсу на працягу трох апошніх тыдняў снежня 1996 года. У іх прыняло ўдзел 15 школьнікаў. Найбольш энтузіястаў беларускай журналістыкі, што цешыць і здзіўляе, родам з прыпушчанскай Дубіччыны. Працы маладых журналістаў захапілі мяне. Будуць яны друкавацца ў "Зорцы". Плён конкурсу мы прадставім у наступных нумарах "Зоркі".


VI Сустрэчы Зоркі

Старына, 22-24.11.1996

VI Сустрэчы" Зоркі" былі прысвечаны тэарэтычнай і практычнай навуцы пісання рэпартажу. У мерапрыемстве прыняло ўдзел 46 асоб. Апрача пастаянных карэспандэнтаў "Зоркі" з намі былі дзеці і настаўнікі ПШ у Дубічах-Царкоўных. На працягу трох дзён мы не толькі плённа працавалі, але і адпачывалі ад гарадской мітусні. Сустрэчы завяршыліся конкурсам на найлепшы рэпартаж. Пяць узнагароджаных юных рэпарцёраў паедуць у палове мая 1997 года на тыднёвыя сустрэчы ў Гданьск.


V Сустрэчы Зоркі

Бельск-Падляшскі, 10-13.10.1996

На днях, 10-13 кастрычніка г.г. у Бельску-Падляшскім праходзілі чарговыя "Сустрэчы «Зоркі»". Удзельнікамі гэтага свята былі дзеці з бельскай "тройкі", а таксама юныя гісторыкі з Храбалоў. Дзяўчаты з Храбалоў разам са спадарыняй Ірэнай Матус збіралі прэсавы матэрыял пра сям'ю Кастыцэвічаў. Жанэта Роля, Андрэй Таранта і Міхась Сцепанюк заняліся апісаннем "Сустрэч". Іншыя дзеці размалявалі крыж. Разам з моладдзю працавалі старэйшыя сябры: Дарак Фіёнік, Валянціна Бабулевіч, Аліна Ваўранюк, мастак Алег Кабзар,...


IV Сустрэчы Зоркі

Бельск-Падляшскі, 1-2.06.1996

Людзі любяць займацца розным. Адных цікавіць спяванне, іншых - чытанне кніжак або слуханне музыкі. Мне вельмі падабаюцца цікавыя сустрэчы "Зоркі", на якіх я ўжо была другі раз. Апошняя сустрэча адбылася 1 чэрвеня ў Бельску-Падляшскім. Гасціну зрабілі нам бацькі вучняў Пачатковай школы нр. 3, за што шчыра ім дзякую. Пасля прыезду мы пазнаёміліся з астатнімі ўдзельнікамі спаткання.


III Сустрэчы Зоркі

Бандары, 12-17.02.1996

Праходзілі ў Бандарах 12-17 лютага г.г. На працягу пяці дзён нашыя карэспандэнты і старэйшыя сябры працавалі ў чатырох групах. Публіцыстычны гурток пад кірункам Лены Глагоўскай і Алега Латышонка запісваў усе здарэнні, якія адбыліся на нашых курсах. Апрача гэтага публіцысты наладзілі сустрэчы з Нінай Ціванюк, Юркам Ляшчынскім, правялі размовы з жыхарамі Бандароў І працаўнікамі Семяноўскага вадасховішча і ўдзельнікамі нашых сустрэч. Літаратурная група пад кіраўніцтвам ніжэйпадпісанай падрыхтавала вечарыну з...


II Сустрэчы Зоркі

Калёнія Меляшкі, 17.09.1995

У мясцовасці Калёнія Меляшкі (вёска побач Меляшок, што ў Гарадоцкай гміне) стаіць новы каляровы крыж. На ім знаходзяцца іконкі беларускіх святых, фрагменты малітвы за Беларусь, а таксама народны арнамент, Крыж размалявалі дзеці з Гарадка Эля Карпюк, Малгося Госцік, Сільвія Паплаўская, Наталька Парэмбская, Кася Валун, Грышка Цітка, Міхась Парэмбскі, Андрэй Казёл, Андрэй Паплаўскі і Шыман Госцік. Мастацкім кіраўніком, традыцыйна быў Лявон Тарасэвіч. Крыж паўставаў у цікавых акалічнасцях. Месяц раней мы разм...


I Сустрэчы Зоркі

Меляшкі, 25.08.1995

25 жніўня 1995 г. распачалася ў Меляшхах незвычайная сустрэча. У гэтую маляўнічую беларускую вёску (8 км ад Гарадка) прыехалі дзеці з Гукавіч. Крывой, Бельска, Чыжоў, Вілюкоў, Старыны, Падрэчан і Гарадка. Усе яны - карэспандэнты Зоркі. Мастацкі пленэр, спалучаны з выстаўленнем праваслаўнага крыжа, сарганізавалі Ганна Кандрацюк - рэдактар "Зоркі" і наш славуты мастак Лёнік Тарасэвіч. Усе (каля 30 асоб) спачатку сустрэліся Ў Гарадку і наведалі мясцовую царкву.