PL EN

ХХV гадоў Сутрэч Зоркі!

У час, калі "да шчасця" патрабуем пяць хвілін, калі мінулае і пражытае чым хутчэй выкідаем з памяці, мы прапануем момант рэфлексіі. І напамінаем старую праўду: у прыродзе нішто не гіне. Асабліва, калі ў нас дачыненне з друкаваным словам. Сустрэчы "Зоркі" гэта самы каларытны і асобны раздзел у навейшай гісторыі Падляшша. Цягам апошніх семнаццаці гадоў узнікла шмат журналісцкіх, тэатральных, мастацкіх, краязнаўчых, музычных, літаратурных і этнаграфічных праектаў. Яны, у чым пераканаюцца наведальнікі старонкі, далі пачатак амаль усім дзеянням і праектам, ведзеным беларускімі аб'яднаннямі і арганізацыямі. Сярод удзельнікаў вы сустрэнеце вядомых людзей: журналістаў, мастакоў, музыкантаў, вучоных, фатографаў, тэатральных рэжысёраў, літаратараў, аніматараў культуры.

Вартасць архіва ў яго дэталёвасці. І ў тым, што яго пісалі і стваралі самі ўдзельнікі. Разам з фактаграфіяй тут перададзена незабыўная атмасфера, якая спадарожнічала кожнаму выпуску.

Сустрэчы "Зоркі" былі прыдуманы рэд. Ганнай Кандрацюк-Свярубскай у 1995 годзе. Асноўнай мэтай з'яўляецца сурэдагаванне "Зоркі" (дадатка для дзяцей і моладзі ў "Ніве") разам з дзеткамі і маладымі аўтарамі. Віртуальны архіў цягам гадоў ствараўся ў традыцыйнай, папяровай версіі вядучай Сустрэчы "Зоркі". У бліжэйшы час мы маем намер папоўніць яго яшчэ запісамі радыёперадач і тэатральных пастановак. Просім таксама чытачоў, каб лінк пра нашы Сустрэчы "Зоркі" даслалі ўсім сваім знаёмым. Ды каб адгукнуліся на нашу прапанову.

PS. Гумарыстычную гісторыю, з якой пачалі лічыць Сустрэчы "Зоркі" па гадах, а не па выпусках, шукайце ў нашым архіве!

Сустрэчы Зоркі на Facebook